У нядзелю, 15 мая, дзеці і моладзь нарачанскай парафіі будуць танцаваць для Святога Яна Паўла ІІ.
Такім незвычайным спосабам маладыя нарачанцы адзначаць дзень нараджэння Караля Вайтылы, якое прыпадае на 18 мая, паведамляе naracz.na.by.
Гэта ідэя ўзнікла пасля таго, як у інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Польшчы 15 мая з нагоды дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ у чарговы раз пройдзе “фішмоб”. Далучэнне да гэтай акцыі стане для нарачанцаў цудоўнай нагодай узгадаць асобу Вялікага Святога і адчуць сябе часткай Паўсюднага Касцёла.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!