Паважаныя карыстальнікі сайта catholicnews.by і чытачы “Каталіцкага Весніка”!
Шчыра віншуем Вас з надыходзячым 2015 годам! Кожны год — гэта магчымасць прааналізаваць свой шлях, па якому мы ідзём, свае ўчынкі і духоўны стан. Гэта магчымасць дзякаваць Богу за тое, што Ён даў нам.
Адыходзячы год паказаў, як моцна мы залежым ад Госпада. Бо ўсё, што адбываецца, Ён трымае ў Сваіх руках.
Няхай Новы год будзе напоўнены радасцю, мірам і супакоем!
Жадаем, каб у гэты святочны дзень Вашыя сэрцы напаўняліся ласкай і любоўю Езуса Хрыста!
З Новым Годам!
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
