1 лютага ў Славакіі распачаўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У гэтым годзе ўдзел у чэмпіянаце прымае 15 каманд.
Перад выездам з Гродна каманду беларускіх святароў благаславіў і падбадзёрыў біскуп Юзаф Станеўскі.
Нашая каманда трапіла ў 3 групу — Харватыя, Румынія, Беларусь і Казахстан, з якой далей спаборнічаць пройдуць дзве каманды. На дадзены момант фаварытам з’яўляецца Харватыя, а поспех беларускай каманды залежыць ад выступу з камандай Румыніі.
Чэмпіянат традыцыйна распачаўся са св. Імшы ў касцёле ў Міхалаўцах, пасля чаго ўсе сабраліся на супольную вячэру.
У гэтым годзе многія каманды абнавілі склад. Каманду нашых святароў падрыхтоўвае трэнер з «Лідсельмаша», чэмпіёна па міні-футболе Беларусі.
кс. Павел Салабуда, grodnensis.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

