Вельмі часта мы марым пра тое, каб аднойчы прачнуцца і не ўзгадваць таго, што было ўчора, месяц таму, або і год ці пару гадоў таму. Нам хочацца прачнуцца ў новай рэчаіснасці, у новым свеце, зусім іншымі, новымі, не ўзгадваючы пра балючае і грэшнае.
Гэтая тэма нашага жадання найбольш адлюстроўваецца на старонках Бібліі падчас размовы Хрыста з Нікадэмам пра новае нараджэнне. Але не толькі тады. Тэма новага нараджэння вельмі часта гучыць ў біблейскім вучэнні пра старога і новага чалавека. Нехта трапна заўважыў, што нават падзел на Стары і Новы Завет гаворыць пра існаванне ў кожным з нас старога і новага чалавека…
«Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях, а аднавіцеся духам розуму вашага і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды» (Ліст да Эфесцаў 4, 22-24)
Перш чым стаць новым Божым стварэннем, трэба, каб памёр наш стары чалавек. Для многіх хрысціянаў гэта не новая тэма. Яна даволі простая да зразумення, аднак цяжкая ў жыцці. Многія не перажываюць новага нараджэння, хаця нібы і перасталі цяжка грашыць, нібы памёр той стары чалавек. Чаму няма новага нараджэння? Існуе трапнае меркаванне, што калі і памірае твой стары чалавек, то ты надалей думаеш як стары чалавек, як раб, а не дзіцё Божае. Перад новым нараджэннем павінна быць абнаўленне розуму, пра што ўзгадвае нам Ліст да Эфесцаў.
Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «ВІНАГРАДНІКУ», якая адбудзецца 28 лістапада (субота) у Оршы. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 26.11.2015 (чацвер).
Тэлефон для запісу:
+375 29 5004088 (МТС)
РАСКЛАД:
9.00 СНЯДАННЕ
10.00 РАНІШНЯЯ МАЛІТВА
10.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ І
11.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ ІІ
12.45 АБЕД, ВОЛЬНЫ ЧАС
13.30 АДАРАЦЫЯ, СПОВЕДЗЬ, РАЗМОВЫ
16.30 СВЯТАЯ ІМША
17.30 ВЯЧЭРА
18.30-21.00 МАЛІТВА БЛАСЛАЎЛЕННЯ
а. Аляксандр Жарнасек МІС
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!