У гонар Оскара Рамэра названы астэроід

EL SALVADOR-RELIGION-ROMERO-ANIVERSARIOУ гонар бл. Оскара Арнульфа Рамэра-і-Гальдамеса, забітага 35 гадоў таму арцыбіскупа Сан-Сальвадора, быў названы астэроід.

Нябеснае цела вядомае раней пад назвай “13703 (1998 OR13)», знаходзіцца ў так званым поясе астэроідаў – вобласці Сонечнай сістэмы, размешчанай паміж арбітамі Марса і Юпіцера. Цяпер яно называецца: астэроід “13703 Romero”.

Аб перайменаванні касмічнага аб’екту стала вядома з апошняга “Цыркуляра малых планет” (Minor Planet Circulars) – дакумента, які рыхтуецца штогадова пры садзейнічанні Міжнароднага астранамічнага саюза.

Сайт Лабараторыі рэактыўнага руху (Jet Propulsion Laboratory) навукова-даследчанага цэнтра НАСА пацвярджае, што астэроід быў названы ў гонар сальвадорскага арцыбіскупа, абвешчанага благаслаўлёным сёлета.

Наданне нябеснаму целу імя Оскара Рамэра стала спаўненнем метафары, якую прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Амата ўжыў падчас цырымоніі беатыфікацыі гэтага мучаніка і абаронцы бедных: “яшчэ адна ззяючая зорка запалілася на амерыканскім духоўным небасхіле”.

Астэроід названы ў гонар сальвадорскага благаслаўлёнага быў адкрыты бельгійскім астраномам Эрыкам Вальтэрам Эльстам у 1998 г. На сённяшні дзень дыстанцыя да яго складае каля 3457 астранамічных адзінак або 517 159 837 км.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку