25 сакавіка ў Віцебску адбудзецца набажэнства з Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Адказваючы на заклік Святога Айца далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Папа Францішак здзейсніць 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана,  у Ватыканскай базіліцы, у Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ў гэты дзень, адбудзецца спецыяльнае набажэнства.

Узначаліць набажэнства біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі.

Праграма набажэнства:

18.00 — набажэнства Крыжовага шляху;
18.30 — святая Імша.

Адразу пасля святой Імшы – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і набажэнства з Чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Усіх вернікаў Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег сардэчна запрашае далучыцца да супольнай малітвы.

Тыя, хто не будзе мець магчымасці асабіста ўдзельнічаць у набажэнстве,  могуць сачыць за прамой трансляцыяй праз сродкі масавай інфармацыі. Прамую трансляцыю набажэнства з Мінскай архікатэдры будзе весці партал Catholic.by з 13.00, а таксама тэлеканал Tv2000 у 19.00 — цэлебрацыю узначаліць Святы Айцец Францішак.

Асобаў, якія не змогуць асабіста далучыцца да набажэнства, або не змогуць сачыць за ім праз сродкі масавай інфармацыі, заахвочваем духоўна і малітоўна далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Курыя Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі