2023 год у Фаціме: пілігрымаў больш, чым перад пандэміяй

У 2023 годзе партугальскі санктуарый у Фаціме наведала звыш 6,8 мільёнаў пілігрымаў, што на 9% больш, чым ў 2019 годзе – апошнім перад распачаццем пандэміі каранавірусу.

Па словах рэктара санктуарыя кс. Карласа Кабэсіньяса, яшчэ ў 2022 годзе пілігрымаў было менш на 39% у параўнанні з 2023 годам.

Статыстыка за мінулы год, як сцвердзіў душпастыр, дае надзею, што сітуацыя пасля COVID-19 вярнулася да нормы. Ён нагадаў, што на працягу многіх месяцаў на тэрыторыі марыйнага санктуарыя не было пілігрымаў з прычыны жорсткіх супрацьэпідэмічных абмежаванняў, што прывяло, між іншым, да фінансавых страт. У 2023 годзе, як паведаміў святар, улады фацімскага санктуарыя зафіксавалі даход у памеры 21,7 мільёнаў еўра, у той час як выдаткі склалі 21,6 мільёнаў еўра.

Галоўнай падзеяй у 2023 годзе было далучэнне Фацімы да арганізацыі Сусветных дзень моладзі, якія адбываліся ў Лісабоне 1-6 жніўня. З гэтай нагоды ў сталіцу Партугаліі прыбыў Папа Францішак, а 5 жніўня наведаў Фаціму, каб там у санктуарыі сустрэцца з моладдзю з усяго свету.

Паводле даных, прадстаўленых кс. Кабэсіньясам, з нагоды Сусветных дзён моладзі Фаціму наведала больш за 1 мільён чалавек з 68 краін свету.

Ян Глінскі, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі