“Дарагія браты і сёстры, у 21.37 наш улюбёны Святы Айцец Ян Павел II вярнуўся ў Дом Айца”, – такія словы прагучалі 2 красавіка 2005 года на плошчы святога Пятра, дзе сабраліся тысячы людзей.
З дня, калі была зачынена доўгая і незвычайная старонка гісторыі Касцёла і свету, сёння мінула 14 гадоў.
Бясспрэчны герой апошняй чвэрці XX стагоддзя, першы Папа паходжаннем з Усходняй Еўропы, быў абраны ў 1978 годзе, калі кантынент заставаўся падзеленым “жалезнай заслонай”. Яго пантыфікат, што пачаўся са слоў: “Не бойцеся! Адкрыйце, расчыніце насцеж дзверы Хрысту!”, доўжыўся 27 гадоў.
На пахаванні Пантыфіка вернікі заклікалі: “Santo Subito!”. Урачыстая кананізацыя Яна Паўла ІІ адбылася ў Рыме 27 красавіка 2014 года.
Беларуская служба Vatican News
