«Вяртанне ў дом Айца»: 11 лістапада «Вінаграднік» у Оршы

Прыпавесць пра блуднага сына і міласэрнага Айца заўсёды была крыніцай натхнення для многіх хрысціянаў. Таму можна здзіўляцца і не здзіўляцца таму, што чарговы і чарговы раз да яе вяртаемся і нібы кожны раз па-новаму. Гэтым разам асабліва звернем увагу на тое, што не толькі малодшы сын, вядомы нам як грэшнік, павінен вярнуцца ў дом Айца. Старэйшы сын таксама павінен вярнуцца, нягледзячы на тое, што жыве з Айцом і лічыць сябе праведнікам. 

Айцы-марыяне сардэчна запрашаюць на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 11 лістапада. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 9 лістапада (чацвер).

Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 — Марыя.

Расклад:

09.00 – сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 – вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

для друку для друку