У Наваполацку біскуп Алег Буткевіч падзяліўся аплаткам са святарамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі

navapolack_aplatak47

У наваполацкі касцёл Сэрца Езуса з’ехалася больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа  Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі.

Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца кожны месяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з біскупам. Але гэта была своеасаблівая – святочная.

Спачатку Яго Эксцэленцыя прывітаў усіх  і зазначыў, што гэтая сустрэча яднае прысутных. “Хоць мы і ўсе розныя, але ўтвараем адну сям’ю. А праз дзяленне аплаткам кожны павінен адчуць гэтую еднасць і несці яе да людзей”, — зазначыў біскуп Алег Буткевіч.

Далей адбылася св. Імша, на якой маліліся за еднасць вернікаў, потым разглядаліся надзённыя пытанні Касцёла. А пасля благаслаўлення святары, законныя сёстры, журналісты і біскуп дзяліліся аплаткам і выказвалі самыя шчырыя падажанні адзін аднаму.

Таццяна Смоткіна, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку