Архив меток: кс. Кірыл Бардонаў

Ісці за голасам праўды

У размове з Пілатам перад сваёй смерцю Хрыстос сказаў: “Я для таго нарадзіўся і для таго прыйшоў на свет, каб засведчыць аб праўдзе. Кожны, хто ад праўды, слухае голас Мой”. Мы часта супраціўляемся гэтаму голасу, заглушаем яго, таму што прывыклі самі вырашаць, што такое праўда. Кожны раз, калі мы вырашаем жыць “сваёй праўдай”, а не Божай, мы заўважаем, што можам ...

Читать далее »

З павагай да продкаў

Пачатак месяца лістапада са старажытных часоў у многіх народаў асацыіруецца з памяццю і ўшанаваннем памерлых. Аднак шмат хто паддаецца розным маркетынгавым хітрасцям і адзначае ў гэтыя дні Хэлоўін — свята, якое высмейвае смерць і, па сутнасці, памяць пра нашых блізкіх. У беларусаў яшчэ да хрысціянства было прынята з вялікай павагай ставіцца да памерлых, вядомых нам і невядомых. Некаторыя язычніцкія народы ...

Читать далее »

Шлях да шчасця толькі адзін

У Святым Пісанні мы можам прачытаць пра мудрасць і мудрага чалавека. Там гаворыцца пра мудрасць у старажытным разуменні. Яна азначае ўменне выбіраць правільны жыццёвы шлях. Праз некаторы час пасля з’яўлення Новага Запавету ў Дзідахэ (“Вучэнне Госпада народам праз 12 апосталаў”) было запісана: “Ёсць два шляхі, адзін — жыцця, адзін — смерці”. Гэты хрысціянскі падыход заключаецца ў прыняцці таго, што ты ...

Читать далее »

Не асуджайце, і не будзеце асуджаныя

Хрысціяне бываюць розныя, часамі іх паводзіны, хутчэй, антыхрысціянскія і выклікаюць справядлівае абурэнне з боку іншых людзей. Такое абурэнне часта вынікае з жыццёвай пазіцыі, якую прынята называць “фарысействам”, — паказной набожнасцю, якая не мае ў сабе духу любові і міласэрнасці. Фарысеі, якія згодна з евангельскімі апісаннямі не маглі прыняць Хрыста і яго вучэнне, спяшаліся асудзіць чалавека і апраўдаць свае слабасці. Сапраўдны ...

Читать далее »

Пустыня чалавечага сэрца

Самотнасць, пачуццё пакінутасці спадарожнічаюць людзям заўсёды. Як бы нам гэтага ні хацелася пазбегнуць ці як бы гэта ні адмаўлялі. Сваю самотнасць неабходна навучыцца правільна перажываць. Гэта адна з тэм, якую закранае Евангелле і над якой мы сёння паразважаем. Калі Напалеон Банапарт рабіў справаздачу пасля таго, як аддаў загад страляць па натоўпе незадаволеных людзей каля касцёла святога Роха ў Парыжы, ён ...

Читать далее »

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Калі адзін азначае тры

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы заахвочвае нас задумацца над галоўнай таямніцай хрысціянскай веры — таямніцай Бога адзінага ў трох Асобах — Айца, Сына і Духа Святога. Нам часта спадарожнічае вера ў гэтую таямніцу, паколькі мы выяўляем яе тады, калі робім знак крыжа. Калі ж мы пачынаем удзельнічаць у жыцці Святой Тройцы? Тады, калі атрымліваем хрост у імя Айца, і Сына, і Духа ...

Читать далее »

Выбраныя быць сябрамі

Навучанне Хрыста, якое людзі пачулі прыкладна дзве тысячы год таму, не магло іх не шакіраваць. Месія вырашыў назваць сваіх вучняў сябрамі, а не проста слугамі, якія механічна выконваюць волю Нябачнай Істоты. Бог вырашыў выбраць чалавека і даць яму толькі адно заданне — любіць. “Любі і рабі што хочаш”, — так казаў святы Аўгустын пра галоўнае заданне чалавека. Нам не падабаецца, ...

Читать далее »

Удзячныя за несправядлівасць

Чалавек мае схільнасць параўноўваць сябе з іншымі. Часта такія параўнанні могуць быць вынікам расчаравання жыццём, таму што нельга не заўважыць, што навокал шмат несправядлівасці. Хтосьці ўсё жыццё выкарыстоўвае іншых людзей без непрыемнасцей для сябе. Камусьці пашчасціла нарадзіцца ў багатай сям’і і атрымліваць усё без перашкод. А хтосьці імкнецца быць добрым і мае з-за гэтага праблемы… Чаму Бог несправядлівы? Чаму імгненна ...

Читать далее »

Радасны пост

У сераду, 14 лютага, у католікаў лацінскага абраду пачаўся Вялікі пост — час падрыхтоўкі да самага галоўнага хрысціянскага свята Вялікадня. Для многіх пост — гэта толькі абмежаванне ў ежы, своеасаблівая дыета па рэлігійных матывах. Першая асацыяцыя, якая можа ўзнікнуць са словам “пост”, — гэта сум, жалоба. Толькі ў Евангеллі словы Хрыста пра пост супрацьлеглыя: “Калі посціце, не будзьце панурыя”. Сапраўды, ...

Читать далее »

Лепшае месца ў жыцці

Людзі маюць схільнасць шукаць выразныя паказчыкі таго, што іх жыццё мае сэнс і што яны на правільным шляху. Сучаснае грамадства настойліва прапануе нам думку аб тым, што такім крытэрыем з’яўляецца месца чалавека ў жыцці, тое, хто ён у параўнанні з іншымі. З гэтым звязана жаданне адчуць перавагу над тымі, хто побач. Быць найлепшым… Гэтая спакуса праследуе сучаснага чалавека пастаянна. Для ...

Читать далее »