Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 17 лістапада ў Глыбокім (+праграма)

Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 17 лістапада ў Глыбокім. 

Праграма:

10.30 — прыезд катэхетаў;
11.00 — даклад-прэзентацыя на тэму “Інтэрнэт для катэхезы: шанец ці пагроза?”, кс. Андрэй Лішко, выкладчык МВДС у Гродне;
12.00 — перапынак (кава, гарбата);
12.20–13.00 — прэзентацыя і абмеркаванне Дыяцэзіяльнага конкурсу па катэхезе, с. Дар’я Галубкова OV;
13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча;
14.30 — абед і развітанне.

Падчас спаткання будзе магчымасць набыць новыя катэхетычныя падручнікі.

Адрас: г. Глыбокае вул. Савецкая, 4 (Парафіяльны дом імя кс. Ю.Францкевіча)

Арганізатары просяць паведаміць пра свой прыезд да 13 лістапада (аўторак) па тэлефоне:
+37529 274 84 55 (Марына) або на e-mail: kasc_sw_trojcy@mail.ru

для друку для друку