Рэкалекцыі для жанчын на тэму «Непрабачэнне» пройдуць у Оршы

Айцы-марыяне запрашаюць жанчын у Оршу на чарговы курс «Эстэра». Праблема непрабачэння закранае як мужчын, так і жанчын, але ў жыцці жанчын, якія па сваёй прыродзе не толькі спачувальныя і добрыя, але таксама часта і безабаронныя, гэтая праблема займае асаблівае значэнне.

Калі: 17-19 лістапада 2017 года.
Пачатак: пятніца, 18.00.
Заканчэнне: нядзеля, 13.30.
Запіс абавязковы і трывае да 15 лістапада па тэл. +37529 7130233.
Адказны за курс: а. Аляксандр Жарнасек МІС.

для друку для друку