Пілігрымы з Друі распачалі свой шлях у Росіцу

piligrymka Rosica365 жніўня распачала свой шлях у Росіцкі санктуарый пілігрымка з Друі. Гэты шлях вось ужо 16 год аб’ядноўвае многія парафіі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і за яе межамі.

Вось і сёння крочыць 70 асоб, а менавіта пілігрымы з Іказні, Оршы, Браслава, Мёраў, Друі, Полацка, Наваполацка, Паставаў, Слабодкі, Жодзіна, Глыбокага, Відзаў, Варапаева і навант Івянца.

Як кожны год пілігрымка распачала свой шлях са святой Імшы, падчас якой пробашч мясцовай парафіі кс. Сяргей Сурыновіч прасіў памятаць у інтэнцыях таксама пра Друю і яе жыхароў.

“Сёння кожны можа задаць сабе пытанне: ці я ўбачыўшы цяжкасці сыходжу з дарогі, ці іду з імі да Бога? А Бог сёння прамаўляе да кожнага з нас: “Ты пайшоў, ідзі далей і не апускай рукі!” (…) Можна “апусціць рукі” духоўна, а можна ісці з мазалямі, але з усмешкай на твары.

У хрысціянскім жыцці самае галоўнае – не вяртацца назад духоўна”, — у гаміліі прамовіў а. Канстанцін Анашка МІС, кіраўнік пілігрымкі.

Падчас малітвы “Ойча наш” кс. Сяргей заклікаў усіх пілігрымаў выйсці на сярэдзіну святыні, узяцца за рукі – утварыць кола – як сімвал пілігрымковай вялікай сям’і.

Праз 10 км шляху ў Ідолце мясцовыя парафіяне разам з новым пробашчам кс. Вячаславам Пялінкам прывіталі ў такой маленькай халоднай утульнай святыні і накармілі смачным абедам.

piligrymka Rosica63

Пасля адпачынку адбылася кароценькая канферэнцыя на тэму “Кансэкраванае жыццё”, якую прамовіў кс. Сяргей з Друі: “Бог як мастак “шліфуе” нас як маленькія каляровыя каменчыкі для сваёй мазаікі — да пэўнага вобразу — праз нашае жыццё і выпрабаванні. Калі ўсё гладка ў жыцці — гэта не Божы шлях, бо Божы шлях напоўнены рознымі перашкодамі”.

Першы дзень пілігрымкі завяршыўся, калі мы з песняй “Вітай Езу” увайшлі ў мёрскую святыню. Праз некалькі хвілін, наша пілігрымковая сям’я павялічылася, а менавіта, да святыні падыйшла група з Барысава, якая вось ужо завяршыла свой шосты дзень.

Росіцкі пілігрым, тэкст і фота

для друку для друку