Першы дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне завершыўся Імшой у катэдры

Grodno_euxarystychy_kangres01Яе ўзначаліў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч.
Храм быў запоўнены вернікамі, прысутнічала больш за сотню святароў.

Напачатку Імшы ўсіх прысутных прывітаў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Ён звярнуўся да людзей на беларускай, польскай і літоўскай мовах. Ён папрасіў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўзначаліць гэту Імшу.

Мітрапаліт павіншаваў гродзенскіх вернікаў з 25-гадовым юбілеем ўтварэння іх дыяцэзіі, а біскупа Аляксандра Кашкевіча таксама і з юбілеем біскупскай паслугі. Ён падзякаваў Пану Богу за тое, што ў свой час дазволіў яму стаць сведкам і ўдзельнікам гэтых падзей.

Grodno_euxarystychy_kangres19

У сваім слове да вернікаў ён адзначыў важнасць Эўхарыстыі ў жыцці вернікаў, звярнуў увагу на тое, што яна з’яўляецца вышэйшай праявай Божай Міласэрнасці.

— Напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў Гродне працавалі толькі два святары, здавалася пройдзе яшчэ час, і вера на гэтай зямлі загіне. Але прайшло крыху больш за чвэрць стагоддзя, і паглядзіце колькі нас тут ёсць! Ці ж гэта не Цуд Божы, сведкам якога мы ўсе з’яўляемся?! – адзначыў іерарх.

Ён заклікаў вернікаў цясней яднацца з Хрыстом праз Сакрамант Эўхарыстыі, які з’яўляецца галоўным сакрамантам Каталіцкага Касцёла.

Закончылася богаслужэнне эўхарыстычнай адарацыяй.

Зміцер Лупач, тэкст і фота

для друку для друку