«Папа не зможа адмовіць моладзі Беларусі»: фотарэпартаж з сустрэчы моладзі з Дзяржсакратаром П’етра Паралінам

minsk_moladz19

Каля тысячы маладых людзей, якія сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, радасна віталі Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етра Параліна.

«Беларусь чакае Папу!» — скандавалі маладыя беларускія вернікі і Чырвоны касцёл поўніўся вялікім гулам апладысментаў.

Чарговае знаёмства Дзяржаўнага Сакратара з нашай краінай было праз прэзентацыю дыяцэзій — гэта былі словы біскупа, моладзевы спеў альбо тэатральная пастанова, відэапрэзентацыя, сведчанне хрысціянскага жыцця аднаго з прадстаўнікоў дыяцэзіі. Быў час задаць пытанне шаноўнаму госцю, адважныя маладыя людзі знайшліся.

Самае галоўнае і хвалюючае пытанне для ўсіх беларускіх католікаў аб прыездзе Пантыфіка ў Беларусь таксама прагучала. Кардынал П’етра Паралін не першы раз падчас візіту ў Беларусь адзначаў, што не можа казаць пра дату, але бачыць, што гэтага каталікі вельмі жадаюць. Дзяржаўны Сакратар застаўся ўпэўнены, што каталіцкая супольнасць Беларусі заслугоўвае візіту Святога Айца. «Менавіта жаданню моладзі Пантыфік не зможа супрацьстаяць», — дадаў іерарх.

Фотарэпартаж Марыны Сінкевіч

для друку для друку