Конкурс на стварэнне лагатыпу душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Запрашаем да ўдзелу ў стварэнні сучаснага, арыгінальнага, лёгка распазнавальнага лагатыпу, які будзе выкарыстоўвацца ва ўсёй інфармацыйна-рэкламнай і прадстаўнічай прадукцыі дыяцэзіяльнага душпастырства моладзі.

Лагатып – візуальны сімвал (арыгінальны малюнак, абрыс), які адлюстроўвае ўнікальнасць, індывідуальнасць і напрамкі таго, што ён прадстаўляе. У дадзеным выпадку – душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

Сваю працу трэба даслаць да 31 мая 2018 года праз Google Форму, дзе абавязкова трэба падаць свае кантактныя дадзеныя (работа без звестак аб аўтары не ўлічваецца).

ЛАГАТЫП:

  • павінен змяшчаць хрысціянскую тэматыку і сімволіку;
  • павінен прывабліваць увагу, з простымі зразумелымі вобразамі;
  • павінен стаць апазнавальным і прадстаўніцкім знакам душпастырства моладзі;
  • павінен быць выразным, зразумелым у любым памеры, у чорна-белым ці спрошчаным каляровым варыянце;
  • не павінен змяшчаць складаныя дэталі і заблытаныя фігуры ці кампаненты;
  • забараняецца выкарыстанне аўтарскіх элементаў існуючых лагатыпаў;
  • забараняецца падаваць матэрыял, раней размешчаны ў сетцы Інтэрнэт.

Да лагатыпу трэба дадаць кароткае апісанне яго канцэпцыі з расшыфроўкай сэнсавага зместу элементаў дызайну.

Конкурс з’яўляецца адкрытым. Прыняць удзел можа любая асоба (альбо група з некалькі асоб) незалежна ад узросту. Могуць удзельнічаць, як прафесійныя дызайнеры, мастакі, рэстаўратары і г.д., так і ўсе, хто цікавіцца і валодае мастацкімі навыкамі.

Удзел у конкурсе бясплатны. Кожны ўдзельнік (альбо група ўдзельнікаў) можа даслаць на конкурс не больш за 3 працы.

Даслаўшы працу, удзельнік пацвярджае сваё аўтарства. У выпадку парушэння чужых аўтарскіх і сумежных правоў у конкурснай рабоце адказнасць за парушэнне нясе ўдзельнік конкурсу. Прадстаўляючы працу на конкурс, удзельнік выказвае згоду з умовамі правядзення конкурсу.

Лагатып будзе прадстаўлены на Дыяцэзіяльных днях моладзі ў Браславе (жнівень, 2018 год). Пераможца атрымае ўзнагароду.

Кантактная інфармацыя:

e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com

тэл.: +375 29 566 48 33 (Viber, WhatsApp)

Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі