Дыяцэзіяльная пастырская сустрэча прайшла ў Глыбокім

glybokaje_spatkanne_sv_0225 кастрычніка ў Глыбокім адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў, законных братоў і сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам.

Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту, супольнай малітвай брэвіярыя і асабістай адарацыяй у цішыні.

Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Іерарх у гаміліі звярнуў увагу на ружанцовую малітву: «Сённяшняе спатканне мае пэўную сімволіку. Кастрычнікам — ружанцовым месяцам — заканчваюцца фацімскія аб’яўленні Маці Божай. Памятайце, малітва на ружанцы павінна нас трымаць пры крыніцы Божай ласкі, пры Езусе Хрысце, які з’яўляецца нашым фундаментам».

glybokaje_spatkanne_sv_15

Пасля Літургіі адбылася канферэнцыя на тэму Эўхарыстыі, якую прамовіў а. Станіслаў Памыкала SJ. Святар падзяліўся ўласным сведчаннем і перажываннем і заклікаў вырашэнне ўсіх жыццёвых праблем шукаць у Эўхарыстыі. «Тады кожны грэх і падзенне будзе для кожнага шанцам і ласкай», — падкрэсліў прамоўца.

glybokaje_spatkanne_sv_34

На заканчэнне адбыліся аб’явы для святароў. Штомесячны дзень духоўных сустрэч святароў і законных сясцёр закончыўся супольным абедам.

Марына Сінкевіч, тэкст
Леанід Юрык, фота

для друку для друку