Па прычыне распаўсюджвання пандэміі каранавіруса ў свеце, душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі прапануе новую ініцыятыву для моладзі. Гаворка ідзе пра рэкалекцыі, якія будуць праходзіць у інтэрнэце і маюць адмысловую назву «Рэкалекцыі на канапе».
Рэкалекцыі распачнуцца 30 сакавіка на ютуб канале душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі і будуць трываць да 5 красавіка 2020 г.
Кожны дзень будзе з’яўляцца відэа з пэўнымі разважаннямі і заданнямі для ўдзельнікаў інтэрнэт рэкалекцый.
Рэкалекцыі на канапе — гэта сем дзён, якія дапамогуць змяніць сваё жыццё і плённа падрыхтавацца да свята Вялікадня.
Падпісывайцеся на ютуб канал душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі і сачыце за паведамленнямі!
Далучайся і ты!
Кс. Алег Хмылко
