Злодзей вярнуў скрадзены крыж… праз паўстагоддзя

Крыж, які быў скрадзены 50 гадоў таму

Ужо паважанага ўзросту чалавек з Біярыцы, што на поўдні Францыі, адчуў раскаянне, і, каб супакоіць сваё сумленне, вярнуў скрадзены 50 гадоў таму драўляны крыж. Мясцовыя СМІ паведамілі 8 сакавіка 2017 года, што разьбяны крыж быў адным з прадметаў, выкрадзеных з касцёла дамініканаў у Тулузе ў 1967 годзе. Цяпер ён вярнуўся ў мясцовы музей.

Асоба злодзея не была ўстаноўленая. Яго справа закрытая з прычыны заканчэння тэрміну даўнасці, а матэрыяльныя страты былі невялікімі. Верагодна, таму правасуддзе не збіраецца ўзбуджаць крымінальную справу.

Па матэрыялах gosc.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі