Запрашаем у Оршу на біблійны курс

З 21 па 23 кастрычніка ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс», удзельнікі якога глыбей пазнаюць Божае слова.

Курс «Эмаўс» — гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый ёсць таксама практыка малітвы Божым словам. Курс праводзяць доктар біблійнай тэалогіі Уладзіслаў Валаховіч і айцец Ілля Саўчанка МІС.

Для ўдзелу неабходна мець з сабой Біблію і сшытак, пажадана прачытаць Кнігі прарокаў Амоса і Осіі (Стары Запавет).

Пачатак — пятніца, 18.00.
Заканчэнне — нядзеля, 17.30.

Запіс абавязковы і працягваецца да 20 кастрычніка (чацвер).

Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары: +375 (33) 661-21-47
Адрас: Орша, вул. Савецкая, 6.

для друку для друку