Запрашаем у беларускамоўную вандроўку «Усе дарогі вядуць у Будслаў»

budslau17 верасня адбудзецца вандроўка па маршруце Мінск – Заслаўе – Радашковічы – Маладзечна – Вілейка – Будслаў – Далгінава – Мінск.

Праграма тура (17 верасня 2016 г.)

8:00 — Збор групы. Выезд з Мінска.

Прыезд у Заслаўе.

На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша размяшчаецца горад Заслаўе. Са старажытных часоў тут захавалася цалкам круглае гарадзішча — «Замэчак», на месцы якога экскурсавод раскажа Вам гісторыю полацкай князёўны Рагнеды, жонкі кіеўскага князя Уладзіміра Краснае Сонейка і яе сына Ізяслава, у гонар якога і названы горад. У XVI ст. цэнтр пратэстантызму знаходзіўся менавіта тут. Да нашых дзён дайшоў адзін з першых на тэрыторыі Беларусі збораў (пратэстанцкіх храмаў), цяпер царква Праабражэння Гасподняга. Насупраць былога збору, а цяпер царквы, радуе вока Марыінскі касцёл XVIІІ ст. у стылі барока.

Пераезд у Радашковічы.

Старадаўні пасёлак Радашковічы мае багатае і цікавае мінулае, да якога маюць дачыненне многія выдатныя людзі … У іх ліку і Янка Купала. Вы пазнаёміцеся з цікавай архітэктурнай забудовай цэнтральнай частцы горада і гісторыяй знакавых асобаў, звязаных з пасёлкам Радашковічы.

Пераезд у Маладзечна.

Галоўная славутасць Маладзечна — манастыр трынітарыяў, пабудаваны ў 18 ст. на ахвяраванне Ганны і Тадэвуша Агінскіх. З тых жа часоў захаваўся будынак настаўніцкай семінарыі. Ўразяць турыстаў і Свята-Пакроўская царква канца 19 ст., будынак чыгуначнага вакзалу 1907 г. Пра першыя пасяленні нагадае старажытнае замчышча.

Пераезд у Вілейку.

Столькі слаўных родаў валодалі гэтымі месцамі: Мантыгердавічы, Радзівілы, Сапегі… Два рэлігійных помніка — каталіцкі касцёл Узвіжанне Святога Крыжа і праваслаўная царква Прападобнай Марыі Егіпецкай — прадстаўляюць псеўда-гатычны архітэктурны стыль.

Абед у кафэ.

Пераезд у Будслаў.

Будслаў — невялікае і ціхае мястэчка — тут Вы наведаеце месца паломніцтва тысяч вернікаў з розных краін — знакаміты касцёл бернардынцаў.У касцёле захоўваецца адна з самых шанаваных каталіцкіх святынь Беларусі — цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай, падораны папам Рымскім Кліментам XVIII.

Пераезд у Далгінава.

Заслугоўваюць увагі святыні вёскі Даўгінава — Траецкая царква і касцёл Святога Станіслава. А на адным з перакрыжаванняў вітае падарожнікаў памятны знак у гонар беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі: тут ён жыў і вучыўся.

21:00 – Вяртанне ў Мінск.

Кошт вандроўкі: 40 рублёў на чалавека.

У кошт уваходзіць: транспартнае абслугоўванне па праграме, паслугі кваліфікаванага экскурсавода. Дадаткова аплачваецца: абед.

Падрябязнасці і запіс па тэлефонах:  (17) 222 33 21; (29) 765 25 45; (29) 650 61 02 Лідзія.

Анлайн-браніраванне

intercomtour.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі