Вялікая зорка засвеціць на адной з 18 вежаў базылікі ў Барселоне

Будаўнікі базылікі Святой Cям’і (Саграда Фамілія) у Барселоне плануюць сёлета завяршыць будаўніцтва другой па вышыні вежы манументальнага храма (138 м).

Вежа, прысвечаная Дзеве Марыі, будзе ўвянчана 12-канечнай зоркай дыяметрам 7,5 м. Вось яе візуалізацыя:

У прыведзеным відэа таксама паказаны чатыры вежы евангелістаў (вышынёй 135 м), якія атачаюць самую высокую вежу базылікі — вежу Езуса, узведзеную ў цэнтры іх. Яна павінна быць даўжынёй 172,5 м.

Вежа Дзевы Марыі будзе акружана каменнай каронай вышынёй 6 м з 12 каванымі зоркамі. Яго верхняя частка будзе пакрыта мазаікай у бела-блакітных адценнях. Уверсе будуць тры рукавы, на якіх будзе абапірацца зорка. Яна будзе асвятляцца знутры.

Усяго Саграда Фамілія павінна мець 18 вежаў.

Увесь храм плануецца завяршыць у 2026 годзе, да стагоддзя з дня смерці яго архітэктара Антоніа Гаўдзі. Гэтаму праекту ён прысвяціў 43 гады, з якіх апошнія 12 гадоў жыцця працаваў выключна над ім. Гаўдзі быў пахаваны ў крыпце базылікі. У цяперашні час ідзе працэс яго беатыфікацыі.

Будаўніцтва храма працягваецца ўжо 139 гадоў. У 2010 годзе Бэнэдыкт XVI асвяціў 70 працэнтаў базылікі. Толькі ў мінулым годзе была атрымана афіцыйная згода на яго будаўніцтва. Сам Гаўдзі на пытанне, колькі часу спатрэбіцца для пабудовы храма, спасылаючыся на Бога, адказаў: «Мой кліент не спяшаецца».

Па матэрыялах gosc.pl
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку