Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!
З нагоды імянінаў складаем найлепшыя пажаданні:
- каб Божая любоў, благаслаўленне Хрыста і Дух Святы напаўнялі Ваша сэрца;
- каб служэннне ў абвяшчэнні Божага Слова прыносіла шчодры плён і не згасаў аптымізм у сэрцы;
- каб Усемагутны Бог даваў сілы для выканання біскупскай паслугі і мудрасці ў вырашэннях спраў Віцебскай дыяцэзіі;
- каб моц Божага благаслаўлення падтрымлівала ў кожнай справе;
- няхай Маці Божая Валадарка азёраў заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю.
З малітвай, рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» і наведвальнікі catholicnews.by
для друку