Некалькі астранаўтаў з борта касмічнага карабля павіншавалі падпісчыкаў сваіх старонак у сацсетках з Вялікаднем, які хрысціяне ўсіх канфесій святкавалі 16 красавіка.
Напрыклад, амерыканец Скот Кэлі выклаў у сваім Instagram фота велікоднага зайца ў бязважкасці на фоне Зямлі з подпісам #HappyEaster everybody, атрымаўшы за здымак звыш 23 тысяч лайкаў.
А расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі, Алег Навіцкі апублікаваў відэа аб сваім Велікодным абедзе. Святочны стол касманаўтаў на МКС: баклажаны з бульбай, салата з буракоў, мясное асарці, вітамінавы напой. «Хрыстос уваскрос!», — пісалі многія ў каментарах да відэа, якое паглядзелі амаль 15 тысяч падпісчыкаў.
