Ва Украіне асвяцілі самую вялікую статую Хрыста Адкупіцеля

На Гошыўскай гары была асвечана 12-метровая статуя Хрыста Адкупіцеля, з якой відаць увесь Трускавец (Львоўскай вобласць). Гэта копія падобная да славутай статуі Хрыста Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе «Голас Украіны».

Калі ў Бразіліі яна дасягае 39,6 метра, то ў Трускаўцы — утрая менш. Агульная вышыня скульптуры складае 12 метраў: вышыня фігуры Хрыста — дзевяць метраў, вышыня пастамента — тры метры. Статую Хрыста Адкупіцеля можна ўбачыць практычна з любой кропкі горада.

Самую вялікую статую Езуса Хрыста асвяціў біскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яраслаў Прырыз.

Некалькі соцень жыхароў і гасцей Трускаўца сабраліся на гэтую ўрачыстасць, захоўваючы каранцінную дыстанцыю.

Скульптура ўзводзілася некалькі гадоў.

Па матэрыялах credo.pro і my.ua

для друку для друку