8 верасня ў навіцыяцкім кляштары ў Лесьнёве (Польшча) адбылася доўгачаканая ўрачыстасць. Свае першыя манаскія абяцанні склалі 8 братоў навіцыяў Ордэна святога Паўла, Першага пустэльніка (паўлінаў).
Сёлета першыя манаскія абяцанні склалі ўраджэнцы не толькі Польшчы, але і Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Харватыі.
Браты рыхтаваліся да гэтага дня цэлы год пад пільным кіраўніцтвам айца магістра. На працягу гэтага часу браты маліліся, працавалі і пазнавалі паўлінскую духоўнасць.
Брат Уладзіслаў Лопух з Варончы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат) таксама прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і Насвяцейшай Панне Марыі.
Брата Уладзіслава цяпер чакаюць 6 гадоў духоўнай семінарыі, дзе ён будзе вывучаць філасофію і тэалогію.
для друку