Упершыню ўраджэнец Манголіі стане каталіцкім святаром

MONGOLIA_-_0125_-_Reazioni28 жніўня маленькая мангольская каталіцкая супольнасць сустрэне свайго першага святара мангольскага паходжання, Джозэфа Энхээ-Батара, які будзе служыць у саборы святых Пятра і Паўла ў Улан-Батары.

Невялікая каталіцкая парафія (21 чалавек) гарадка Арвайхээр з радасцю ўспрыняла гэтую навіну. Энхээ будзе першым каталіцкім святаром-манголам за ўсю гісторыю незалежнай Манголіі.

Мясцовыя жыхары лічаць, што прайшоўшы навучанне ў семінарыі ў Паўднёвай Карэі Энхээ праявіў незвычайную стараннасць.

З’яўленне святароў мясцовага паходжання будзе садзейнічаць умацаванню Каталіцкага Касцёла ў Манголіі: са свецкімі ўладамі будуць ўзаемадзейнічаць не місіянеры-замежнікі, а грамадзяне краіны, ды і на пытанні вернікаў такі святар зможа адказаць больш зразумела, маючы з прыхаджанамі агульныя культурныя карані. Па гэтай жа прычыне Касцёлу будзе лягчэй атрымаць прыхільнае стаўленне грамадскасці, якая з насцярожанасцю адносіцца да пакуль што «чужацкай» рэлігіі, бо Манголія — ​​пераважна будысцкая краіна.

Па матэрыялах Asia News, пераклад krynica.info.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі