У Ватыкане прадстаўлены лагатып Юбілею 2025 года

Чатыры рознакаляровыя фігуры – сімвал народаў з чатырох бакоў свету, якія ідуць сярод хваль і трымаюцца за крыж-якар, – гэта лагатып Юбілею 2025 года, што пройдзе пад дэвізам Пілігрымы надзеі.

Аўтарам лагатыпа, абранага на міжнародным конкурсе, з’яўляецца 50-гадовы італьянскі графік Джакама Травізані. Шукаючы спосаб мастацкага адлюстравання надзеі – галоўнай тэмы юбілейных святкаванняў – адразу падумалася пра сімвал крыжа, — прызнаўся ён.

“Я ўяўляў Папу, сучаснага Пятра, які вядзе Божы народ да агульнай мэты, абдымаючы крыж, які становіцца якарам, моцным арыенцірам для чалавецтва; і мы, людзі, хапаемся адно за аднаго і яго, і такім чынам трымаемся за гэты якар, сімвалічна згадваючы пілігрымаў усіх часоў”, — патлумачыў аўтар.

Джакама Травізані — аўтар лагатыпу Юбілею 2025 года

Ён дадаў, што рознакаляровыя фігуры сімвалізуюць не толькі пілігрымаў з усяго свету, але і каштоўнасці і асаблівасці, якія ствараюць надзею: “чырвоны – гэта любоў, дзеянне і абмен; жоўты, аранжавы – гэта колер чалавечага цяпла; зялёны выклікае спакой і раўнавагу; сіні – колер бяспекі і абароны”.

“Лагатып дэманструе, што шлях пілігрыма з’яўляецца не індывідуальнай, а супольнай справай, якая адзначаецца ростам дынамізму і ўсё большым і большым імкненнем да Крыжа. Крыж – не статычны, а дынамічны, ён схіляецца да чалавецтва, нібы хоча сустрэцца з ім, не пакінуць яго, дае ўпэўненасць прысутнасці і ўпэўненасць надзеі”, — гаворыцца ў афіцыйным апісанні.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі