У Судане абстралялі рэдакцыю каталіцкага радыё

melaniaУ суданскім горадзе Джубе, сталіцы аўтаномнага рэгіёна на поўдні Судана, дзе размяшчаецца будынак суданскай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў (SCBC), на досвітку 18 чэрвеня быў абстраляны офіс каталіцкага радыё «Бакіта».

Супрацоўнік, які ахоўвае офіс, распавёў, што да будынку пад’ехалі дзве машыны, з якіх выйшлі ўзброеныя баевікі, апранутыя ў ваенную форму, якія зламалі частку плота і адкрылі прыцэльную страляніну па ахоўніку, аднак яму ўдалося схавацца ў будынку, паведамляе krynica.info са спасылкай на catholicradionetwork.org.

Расследаваннем інцыдэнта займаецца паліцыя, аднак ён з’яўляецца далёка не першым фактам нападу на каталіцкія місіі Паўднёвага Судана. Толькі за апошні час з каталіцкіх цэркваў былі скрадзеныя сем ноўтбукаў і 35 тысяч фунтаў Паўднёвага Судана, якія належаць SCBC.

Радыё «Бакіта», названае імем першай святой Судана Джузэпіны Бакіты, з’яўляецца «галаўной станцыяй» каталіцкай радыёфоннай сеткі Судану. Яго сігнал распаўсюджваецца больш чым на 30 кіламетраў і ахоплівае больш за 500 тысяч слухачоў. Радыёстанцыя выходзіць у эфір штодня з двухгадзіннымі перадачамі са студзеня 2007 года.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі