26 лістапада ў Полацку адбылося традыцыйнае святкаванне “Андрэек”. На свята сабралася каля 50 чалавек.
У гэты дзень у госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала Святая Марыя і анёлы. Панна заклікала дзяцей хадзіць на раратнія Імшы, якія ўжо хутка распачнуцца, а таксама рабіць адвэнтовыя пастановы. Разам з маленькімі вернікамі гулялі і танцавалі анёлы.
Цікавым для дзяцей стала заданне, дзе ім неабходна было намаляваць адвэнтовы вянок. Гэтая праца выконвалася з вялікім захапленнем, вакол панавала чароўная атмасфера.
Дамоў кожны вяртаўся з усмешкамі на тварах і добрым настроем. Гэта цудоўнае свята яшчэ надоўга застанецца ў сэрцах дзяцей.
Ірына Чэўжык, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!


