- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Полацку адбылося святкаванне “Андрэек”

26 лістапада ў Полацку [1] адбылося традыцыйнае святкаванне “Андрэек”. На свята сабралася каля 50 чалавек.

[2]

У гэты дзень у госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала Святая Марыя і анёлы. Панна заклікала дзяцей хадзіць на раратнія Імшы, якія ўжо хутка распачнуцца, а таксама рабіць адвэнтовыя пастановы. Разам з маленькімі вернікамі гулялі і танцавалі анёлы.

[3]

Цікавым для дзяцей стала заданне, дзе ім неабходна было намаляваць адвэнтовы вянок. Гэтая праца выконвалася з вялікім захапленнем, вакол панавала чароўная атмасфера.

[4]

Дамоў кожны вяртаўся з усмешкамі на тварах і добрым настроем. Гэта цудоўнае свята яшчэ надоўга застанецца ў сэрцах дзяцей.

Ірына Чэўжык, тэкст і фота