1 сакавіка у касцёле святога Андрэя Баболі адбылося свята для скаўтаў, прысвечанае Дню Братэрскай Думкі.
Падзея пачалася са святой Імшы, пасля чаго адбыліся шыхтаванне, дзе хлопцы і дзяучынкі крычалі свае дэвізы і інтэлектуальнае спаборніцтва, дзе маладыя скаўты адказвалі на розныя пытанні пра Еўфрасінню Полацкую.
Калі спаборніцтвы былі скончаныя, мы паехалі ў Сафійскі сабор дзе даведаліся шмат новага пра Прадславу (імя Еўфрасініі Полацкай, дадзенае ёй пры нараджэнні) і паглыбіліся ў культуру і гісторыю таго часу.
Калі мы вярнуліся ў касцёл, дзеці рыхтавалі розныя сцэны пра Еўфрасінню Полацкую. Назіраць было вельмі весела. У кожнага дзіцяці сваё ўяўленне, і кожны з іх прапаноўваў свае варыянты. Усе дзеці былі вельмі прыязнымі і добрымі, заўсёды былі гатовыя прыйсці на дапамогу. З-за таго, што калектыў быў вельмі згуртаваны, дзецям спатрэбілася трохі часу, каб прыдумаць выдатныя сцэны. Мне было цікава назіраць за падрыхтоўкай дзяцей. А калі яны пачалі паказваць сцэны, я была уражана такой выдатнай гульнёй.
У канцы свята было арганізавана вогнішча. На вогнішчы была незвычайная атмасфера: мы спявалі, танчылі і пляскалі адзін аднаму. Я ўпершыню была на такім мерапрыемстве, і словы не могуць апісаць маё ўражанне. На мой погляд, такія мерапрыемствы павінны праводзіцца часцей, бо яны дапамагаюць дзецям аб’яднацца, вучаць каманднай працы і даюць незабыўныя эмоцыі.
Юнона Серафімава
