У Галандыі пройдзе акцыя «Паспрабуйце жыць у Касцёле»

«Паспрабуйце жыць Касцёле» — так будзе называцца кампанія, якая будзе доўжыцца з 9 па 10 верасня ў Галандыі па сумеснай ініцыятыве 20-ці хрысьціянскіх Цэркваў краіны. Натхненнем для назвы мерапрыемства стала выказванне з 34-га псальма «Паспрабуйце і паглядзіце, які добры Гасподзь» (34, 9).

Мэта кампаніі заключаецца ў тым, каб заахвоціць членаў грамадства, каб яны асабіста запрашалі сяброў ці знаёмых, якія даўно не былі ў касцёле, да ўдзелу ў набажэнстве, якое будзе адпраўляцца спецыяльна для іх.

Ідэя мерапрыемства зарадзілася дзякуючы вядомай ініцыятыве пад назвай «Назад да Царквы» (англ. Back to Church). Яе пачаў англічанін Майкл Харві ў 2004 годзе, а затым яна распаўсюдзілася ў многіх краінах Захаду. У Злучаных Штатах, напрыклад, такое мерапрыемства арганізуюць штогод у трэцюю нядзелю верасня.

Цэрквы Галандыі стварылі вэб-сайт (www.kerkproeverij.nl) з усімі матэрыяламі, неабходнымі для «распаўсюджвання культуры запрашэнне ў касцёл або прыход».

Ватыканскае Радыё

пераклад catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі