У Францыі за 70 тысяч еўра прадаюць касцёл

kasciol francyjaБрокерская фірма ў рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале на поўначы Францыі прапануе на продаж незвычайную нерухомасць: за 70 тысяч еўра можна купіць  размешчаны ў гандлёвым цэнтры «каталіцкі касцёл, плошчай 280 квадратных метраў з прылеглым садам, якія займае 130 квадратных метраў».

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, касцёл св. Юзафа ў мясцовасці Ле Ката-Камбрэсіс, якая налічвае 7 тысяч жыхароў, быў зачынены шэсць месяцаў таму, бо ў дыяцэзіі Камбрэ не было сродкаў на яго ўтрыманне. 

У прапанове аб продажы можна прачытаць, што на аб’екце, пабудаваным ў 1913 годзе, нядаўна было адрамантавана ацяпленне і электрычныя ўстаноўкі, акрамя таго, дах і столь былога касцёла знаходзяцца ў добрым стане, а інтэр’ер можна свабодна падзяліць.

niedziela.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі