У Францыі зламыснікі прабівалі дзверы аўтамабілем, каб абрабаваць катэдру

Каталіцкую катэдру на паўднёвым захадзе Францыі абрабавалі зламыснікамі, якія прабілі дзверы спецыяльна абсталяваным аўтамабілем, каб прарвацца ў храм. Як паведамляе «Католицький Оглядач», напад адбыўся раніцай 4 лістапада.

Каля 2 гадзін ночы машына ўрэзалася ў дзверы катэдры Sainte-Marie d’Oloron, размешчанай у Олороне-Сен-Мары, у 30 мілях ад іспанскай мяжы і каля Каміна-дэ-Сант’яга, традыцыйнага паломніцкага маршрута да гроба св. Якуба.

Уварваўшыся ў храм, злодзеі скіраваліся да капліцы, дзе захоўваліся келіхі і іншы літургічны посуд. Яны распілілі жалезную рашотку, якая абараняла літургічныя прадметы.

Акрамя літургічных рэчаў, зламыснікі скралі батлейку, якой некалькі стагоддзяў, і літургічнае адзенне.

Як інфармуе CNA, усё гэта сведчыць пра тое, што злачынцы былі добра падрыхтаваны да нападу і раней былі ў святыні.

Мясцовыя жыхары збянтэжаныя нападам, а паліцыя яшчэ не змагла знайсці ні вінаватых, ні скрадзеных рэчаў.

Катэдра Sainte-Marie d’Oloron была пабудавана ў 12 стагоддзі і занесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1998 годзе. Гэта першы выпадак рабавання гэтай святыні за ўсю сваю гісторыю.

Увогуле, гэты напад з’яўляецца апошнім у хвалі нападаў і рабаванняў храмаў у Францыі. У 2018 годзе было 129 крадзяжоў і 877 выпадкаў вандалізму месцаў каталіцкага культа ў Францыі (лічба вырасла ў чатыры разы ад 2008 года).

За першыя тры месяцы 2019 года ў краіне зарэгістравана 228 «антыхрысціянскіх актаў гвалту».

Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі