У мяне адбыўся выкідыш на 6-м тыдні цяжарнасці. Ці можна сказаць, што ў гэтага дзіцяці была душа? І калі так, то што з ёй адбываецца пасля смерці?
Вядома, гэтае дзіця мае душу, нават больш — менавіта душа надзяляе жыццём яго цела. Чалавек атрымлівае душу, пачатак жыцця, у момант зачацця, непасрэдна ад Бога.
У энцыкліцы «Mater et Magistra» 1961 Папа Ян XXIII сцвярджаў: «Чалавечае жыццё святое; з моманту яго з’яўлення яно мае на ўвазе творчае дзеянне Бога.
Парушаючы законы жыцця, чалавек абражае Яго Боскую Веліч, разбурае сябе і ўсё чалавецтва, і такім чынам аслабляе супольнасць, членам якой з’яўляецца «(181).
Чалавечае жыццё пачынаецца з моманту зачацця, пры пранікненні сперматазоіда ў яйкаклетку. Вашае дзіця, якое пражыло так нядоўга, мела такую ж годнасць, такую ж каштоўнасць, якую мае любы іншы чалавек. «Любоў Бога, — казаў Папа Бэнэдыкт XVI, — не праводзіць адрозненняў паміж зародкам, які знаходзіцца ва ўлонні маці, і дзіцем, якое ўжо нарадзілася, ці маладым, зрэлым і пажылым чалавекам.
Бог не робіць адрозненняў, паколькі ў кожным з іх ён бачыць адлюстраванне ўласнага вобразу і падабенства (Быц. 1,26). Бог не робіць адрозненняў, таму што Ён бачыць ва ўсіх адлюстраванне вобраза Свайго Адзінароднага Сына, Якога «ён нас выбраў перад заснаваннем свету …. каб мы сталі яго сынамі праз Езуса Хрыста, па рашэнні сваёй добрай волі, на хвалу славы сваёй ласкі» (Эф. 1,4-6). Пасля смерці несмяротная і нявінная душа Вашага дзіцяці сузірае Бога.
grodnensis.by са спасылкай на Credo
для друку