Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...
Читать далее »Веснік-відэа
Моладзь прывітала Святога Айца (+відэа)
28 ліпеня 2016 года на Кракаўскіх Блонях адбылося ўрачыстае прывітанне Святога Айца, які прыбыў у Польшчу на Сусветныя дні моладзі. Трансляцыя на вялікіх экранах, устаноўленных на полі, распачалася з выхаду Папы Францішка з Дому Арцыбіскупаў у Кракаве. Затым Пантыфік увайшоў у трамвай, на якім разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі прыехаў на Блоні. Потым Папа Францішак перасеў на папамабіль, на ...
Читать далее »Катэхеза і танец ад біскупа Юзафа Станеўскага ў Кракаве (+відэа)
Сусветныя дні моладзі працягваюцца. 27 ліпеня беларуская моладзь сабралася ў касцёле на супольную малітву і першую катэхезу, якую правёў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх заклікаў хлопцаў і дзяўчат быць сапраўднай візітоўкай нашай краіны, якая б несла ў свет добрае сведчанне. “Гэта час міласэрнасці не толькі для ўсяго свету, але для мяне і цябе. Трэба стаяць перад Хрыстом у праўдзе, каб Ён учыніў ...
Читать далее »Святыня — месца сустрэчы чалавека з Богам. Урачыстасці ў Лучаі (+відэа)
23 ліпеня Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала, сабрала шматлікіх вернікаў, сяброў, гасцей, артыстаў, каб разам адсвяткаваць доўгачаканую падзею — 250-годдзе заснавання святыні і адпустовую ўрачыстасць святой Ганны. Варта нагадаць, што велічны мураваны гмах быў закладзеныў 1766 на месцы былой драўлянай святыні і з’яўляецца апошнім езуіцкім касцёлам на нашых землях. Храм пабудаваны італьянскім архітэктарам Карла Спампані ў стылі пераходным ад ...
Читать далее »У вёсцы Ідолта Мёрскага дэканату адбыўся фэст у гонар Маці Божай Шкаплернай (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 16 ліпеня. Парафія ў Ідолце вельмі адметная. Пакуль ні адзін раённы цэнтр нашай дыяцэзіі не можа пахваліцца тым, што мае два касцёлы. А вёска Ідолта мае. Прычым абодва храмы дзейнічаюць. “Гэта наша вялікае багацце для парафіі, – кажа пробашч парафіі ксёндз Вячаслаў Пялінак. – Гэта на сённяшні дзень наш галоўны парафіяльны касцёл, але кожную сераду ў ...
Читать далее »Уладзімір Шчэпін: “Алкагалізм – хвароба невылечная, але з ёй можна і трэба жыць” (+відэа)
З 1 ліпеня ў пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна пры каталіцкай парафіі працуе Цэнтр дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач”. Яго адметнасць у тым, што тут працуюць спецыялісты асветніцкага грамадскага аб’яднання “Цвярозая сіла”, якія маюць свой уласны досвед выздараўлення. Арганізаваўся гэты Цэнтр па ініцыятыве Уладзіміра і Таццяны Шчэпіных, якія ў свой час адмовіліся ад ужывання алкаголю. З мэтай прапаганды здаровага ...
Читать далее »Фатограф Віктар Ведзень: “Я як люстэрка, якое адлюстроўвае рэчаіснасць” (+відэа)
Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня. Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей. Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо ...
Читать далее »Моладзь у Будславе дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымкі (+відэа)
1-2 ліпеня 2016 года ў Будславе Мядзельскага раёна прайшоў фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе ў Будслаў прыйшло больш за дзве з паловай тысячы пешых пілігрымаў. Маладыя людзі распавядаюць пра свае ўражанні ад гэтай дарогі. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Будслаў прывітаў другую пешую сямейную пілігрымку (+відэа)
Яе арганізаваў рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre—Dame”. Пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза Андрэя Сіповіча выйшла з вёскі Пузыры, што ў 15 кіламетрах ад Будслава, 1 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел 59 сем’яў, а гэта 207 чалавек. Самаму малодшаму пілігрыму было ўсяго 35 дзён. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Уваход усіх пілігрымак у Будслаў (+відэа)
1 ліпеня Санктуарый у Будславе прывітаў 2600 пілігрымаў, якія прыбылі да Маці Божай пешшу і на роварах. Прадстаўляем відэа з момантаў уваходу пілігрымаў і прывітання Кусташам Санктуарыя а. Віктарам Бурлакам. Уваход пілігрымак з Ракава, Вілейкі, Свіра (скаўты), Ліды і Маладзечна можна паглядзець тут>>. Леанід Юрык і Зміцер Лупач, відэа
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!