Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...
Читать далее »Ватыкан
Папу Францішка выпісалі з бальніцы
Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Папа Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ...
Читать далее »Святы Айцец адведаў анкахворых дзяцей і ахрысціў немаўля
Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, у другой палове дня 31 сакавіка 2023 года адведаў дзяцей з анкалагічнага аддзялення гэтай медыцынскай установы. Святы Айцец падарыў маленькім пацыентам ружанцы, шакаладныя яйкі і асобнікі кнігі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім – невялікае выданне, падрыхтаванае Апостальствам малітвы, якое распавядае пра Божае нараджэнне дзецям на падставе апавядання, змешчанага ў ...
Читать далее »Новая структура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі
30 сакавіка 2023 года Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы Апостальскім адміністратарам гэтай касцёльнай акругі архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадчынніцай Брэсцкай уніі 1596 года, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасада. У 1798 годзе была створана Мінская (русінская) епархія, дзейнасць якой у 1839 годзе была паралізавана, але ...
Читать далее »Кардынал Кох: Царква і дзяржава – тэма для экуменічнага дыялогу
Вайна, справакаваная Расіяй ва Украіне – гэта фундаментальны выклік таксама для рэлігіі, гэта заклік пераглядзець разуменне сябе і сваёй місіі ў грамадстве, — лічыць кардынал Курт Кох. Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у канферэнцыі Рэлігійная вера балтыйскіх народаў, якая прайшла ў Ватыкане па ініцыятыве міжнароднай асацыяцыі Carità Politica. Кардынал выступіў з прамовай на тэму экуменічнага выкліку пытання аб ...
Читать далее »Таямнічая белая скрынка або першая “сустрэча двух папаў”
Дзесяць гадоў мінула ад першай сустрэчы двух Папаў: Францішка і Бэнэдыкта XVI. І ўвесь гэты час захоўвалася таямніца пра тое, што было ў белай скрынцы, якую Папа-эмерыт перадаў свайму наступніку. Сустрэча адбылася праз дзесяць дзён пасля таго, як на Пасад святога Пятра 13 сакавіка 2013 года быў абраны 76-гадовы аргенцінскі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа. Яго папярэднік сачыў за канклавам са ...
Читать далее »Рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі: споведзь – не месца катавання
Рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі, які прысутнічаў на сустрэчы цяперашніх і будучых спаведнікоў з Папам, адзначыў, што святар павінен глядзець на таго, хто каецца вачыма самога Езуса. «Святар не нараджаецца добрым спаведнікам. Ён ім становіцца. Для гэтага патрэбна сур’ёзная праца, сур’ёзная падрыхтоўка, перш за ўсё глыбокая малітва і духоўнае жыццё, падрыхтоўка не толькі ў галіне тэалогіі, але і ў галіне юрыдычных навук, ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў да прысвячэння свету Сэрцу Марыі
У канцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 сакавіка 2023 года, Папа заклікаў кожнага верніка і кожную супольнасць прысвяціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі дзеля Касцёла і чалавецтва, асабліва Расіі і Украіны. “У суботу мы будзем адзначаць урачыстасць Звеставання Пана, і нашы думкі вяртаюцца да 25 сакавіка мінулага года, калі ў еднасці з усімі біскупамі свету Касцёл і чалавецтва, асабліва Расія і ...
Читать далее »Папу Францішку падарылі човен святога Пятра
Перад агульнай аўдыенцыяй, якая 15 сакавіка 2023 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Пантыфік атрымаў незвычайны і сімвалічны падарунак – вялізарны драўляны човен. Незадоўга да выйсця да вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы, Папу Францішку быў урачыста перададзены човен, які з’яўляецца рэканструкцыяй васьмімятровага старажытнага драўлянага судна, знойдзенага ў 1986 годзе на дне Галілейскага возера ў Ізраілі і названага Чоўнам ...
Читать далее »Папа нагадаў законнікам пра патрэбы часу, любоў і міласэрнасць
Святы мае дальнабачны погляд, робіць жыццё больш чалавечным, усяляе надзею і давер, і ведае як сведчыць пра тое, што Бог ёсць любоў, — з такім запрашэннем да святасці звярнуўся Папа Францішак да членаў кангрэгацыі святога Юзафа 17 сакавіка 2023 года. Супольнасць, якая сёлета адзначае 150-годдзе, была заснавана ў 1873 годзе ў Турыне святым Леанарда Мурыяльда для апекі і навучання, перш ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!