Пры Папскай міжнароднай марыйнай акадэміі (PAMI) быў заснаваны Цэнтр даследавання з’яў і містычных феноменаў, звязаных з Найсвяцейшай Дзевай Марыяй. Новая структура зоймецца аналізам і інтэрпрэтацыяй розных выпадкаў, звязаных з Багародзіцай: аб’яўленнямі, слёзатачэннем ікон, унутранымі галасамі, стыгматамі і іншымі містычнымі феноменамі, якія адбываюцца ці ўжо адбыліся, але пакуль чакаюць пацвярджэння сапраўднасці з боку касцёльнай улады. Кіраўніком Цэнтра прызначана сястра Даніэла дэль ...
Читать далее »Ватыкан
60 гадоў энцыкліцы Яна ХХІІІ Pacem in terris
60 гадоў таму – 11 красавіка 1963 года – святы Ян XXIII, ужо смяротна хворы, выдаў сваю восьмую і, як неўзабаве высветліцца, апошнюю энцыкліку Pacem in terris (Мір на зямлі). Дакумент з’явіўся ў вельмі складаны перыяд найноўшай гісторыі, калі менш чым за паўгода да гэтага – у кастрычніку 1962 года – свет стаяў на парозе новай вайны ці, прынамсі, вялікага ...
Читать далее »Святы Айцец: д’ябал бяссільны там, дзе ёсць малітва
Малітва і рахунак сумлення – важныя сродкі ад д’ябальскіх нападаў, а самым небяспечныя нячыстыя духі – гэта тыя, якія пасяляюцца ў душы чалавека непрыкметна, нагадаў Святы Айцец. “Можна па-сапраўднаму надакучыць д’яблу, калі намагацца наследаваць Пана і рабіць тое, што кажа Евангелле. Гэта яго раздражняе. У той жа час, ён, вядома, радуецца, калі я здзяйсняю нейкі грэх. Ён шукае падзення чалавека, ...
Читать далее »Urbi et orbi: спяшацца насустрач Таму, хто стаў надзеяй свету
Cпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, — заклікаў Святы Айцец 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, «уваскрасенне і ...
Читать далее »Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі
Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...
Читать далее »Папа Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі
Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...
Читать далее »Папу Францішка выпісалі з бальніцы
Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Папа Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ...
Читать далее »Святы Айцец адведаў анкахворых дзяцей і ахрысціў немаўля
Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, у другой палове дня 31 сакавіка 2023 года адведаў дзяцей з анкалагічнага аддзялення гэтай медыцынскай установы. Святы Айцец падарыў маленькім пацыентам ружанцы, шакаладныя яйкі і асобнікі кнігі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім – невялікае выданне, падрыхтаванае Апостальствам малітвы, якое распавядае пра Божае нараджэнне дзецям на падставе апавядання, змешчанага ў ...
Читать далее »Новая структура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі
30 сакавіка 2023 года Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, прызначыўшы Апостальскім адміністратарам гэтай касцёльнай акругі архімандрыта Яна Сяргея Гаека. Каталіцкая супольнасць візантыйскага абраду ў Беларусі з’яўляецца спадчынніцай Брэсцкай уніі 1596 года, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасада. У 1798 годзе была створана Мінская (русінская) епархія, дзейнасць якой у 1839 годзе была паралізавана, але ...
Читать далее »Кардынал Кох: Царква і дзяржава – тэма для экуменічнага дыялогу
Вайна, справакаваная Расіяй ва Украіне – гэта фундаментальны выклік таксама для рэлігіі, гэта заклік пераглядзець разуменне сябе і сваёй місіі ў грамадстве, — лічыць кардынал Курт Кох. Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у канферэнцыі Рэлігійная вера балтыйскіх народаў, якая прайшла ў Ватыкане па ініцыятыве міжнароднай асацыяцыі Carità Politica. Кардынал выступіў з прамовай на тэму экуменічнага выкліку пытання аб ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!