1 лістапада 2025 года Папа Леў XIV абвясціў святога Джона Генры Ньюмана Доктарам Касцёла і апекуном усіх, хто ўдзельнічае ў працэсе выхавання. Гістарычнае рашэнне было абнародавана падчас святой Імшы з нагоды Юбілею Свету Адукацыі ва ўрачыстасць Усіх Святых. Кардынал Ньюман – натхненне для выхавацеляў, а школы – “майстэрні прароцтва” У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што велічная культурная і духоўная постаць ...
Читать далее »Ватыкан
“Адно ў Хрысце, аб’яднаныя ў місіі” – тэма Сусветнага дня місій-2026
“Адно ў Хрысце, аб’яднаныя ў місіі” – такую тэму Папа выбраў для наступнага Сусветнага дня місій. Яна была абвешчана ў Ватыкане 31 кастрычніка 2025 года – у апошні дзень месяца, прысвечанага малітве за місіянераў. У 2026 годзе Сусветны дзень місій будзе адзначацца 18 кастрычніка. Ён стане юбілейным і пройдзе ў Каталіцкім Касцёле ўжо ў соты раз. Ініцыятыва была ўстаноўлена Папам ...
Читать далее »Пасланнік Папы ў Мінску: размова аб візіце Льва XIV
У Мінску абмеркавалі перспектывы візіту Папы ў Беларусь і ўмацаванне дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у складаным геапалітычным кантэксце. Сустрэча кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна са спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV, кардыналам Клаўдыё Гуджэроці, якая адбылася 27 кастрычніка 2025 года, стала важным знакам працягу дыялогу паміж дзвюма канфесіямі. Ватыканскі іерарх прыбыў у Беларусь для ўдзелу ва ўрачыстасцях ...
Читать далее »Кардынал Гуджэроці падчас Імшы ў пінскай катэдральнай базыліцы: «Нас цікавіць вечнасць»
25 кастрычніка падчас святкавання галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і будынку былой семінарыі, святую Імшу ўзначаліў і гамілію прамовіў спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Сваю гамілію высокапастаўлены іерарх распачаў першымі словамі Папы Льва XIV, якія Пантыфік прамовіў да сабраных на Плошчы ...
Читать далее »Папа Леў XIV пра Сінод: слухаць, а не ствараць шаблоны
«Першае, што я хачу сказаць усім, – гэта місійнасць, абвяшчэнне Евангелля», — сказаў Леў XIV на пачатку сустрэчы з сінадальнымі групамі ў Ватыкане. Папа нагадаў, што, згодна з задумай Францішка, сінадальны працэс павінен быў дапамагчы Касцёлу выконваць сваю асноўную ролю ў свеце, а менавіта абвяшчаць Евангелле і сведчыць пра Езуса аж да краю зямлі. Святы Айцец выслухаў сведчанні і адказаў ...
Читать далее »Беларускі святар: міфадызайн – тэхналогія надзеі для Касцёла
Беларускі святар Раман Суша атрымаў у Рыме прэстыжную стыпендыю. У прамове ён прадставіў канцэпцыю міфадызайну як “тэхналогіі надзеі” для сучаснага свету. 24 кастрычніка 2025 года падчас цырымоніі ўручэння стыпендыі Фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» беларускі святар Раман Суша звярнуўся да прысутных з дакладам, у якім назваў наратывы, вобразы і сімвалы «новай валютай улады». Ён адзначыў, што менавіта яны сёння скіроўваюць ...
Читать далее »Шэсць месяцаў без Францішка: малітва ля магілы не сціхае
Праз паўгода пасля смерці Папы Францішка яго магіла ў Санта-Марыя-Маджорэ застаецца месцам пілігрымак, якое прыцягвае вернікаў спадчынай прастаты і блізкасці. Роўна праз шэсць месяцаў пасля смерці Папы Францішка, 21 кастрычніка 2025 года, яго магіла ў рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ працягвае быць цэнтрам прыцягнення для вернікаў. Архіпрэзбітэр базілікі, кардынал Раландас Макрыцкас, тлумачыць гэты няспынны паток пілігрымаў тым, што “людзей прыцягвае яго радасць ...
Читать далее »Беларускі святар атрымае стыпендыю папскага фонду
24 кастрычніка 2025 года адбудзецца цырымонія ўручэння міжнароднай прэміі “Эканоміка і грамадства” Фонду “Centesimus Annus – Pro Pontifice”. Сёлетні лаўрэат – айцец Паола Бэнанці, даследчык штучнага інтэлекту. Ксёндз Раман Суша з Беларусі атрымае даследчую стыпендыю. Мерапрыемства, якое пройдзе ў Istituto Maria Bambina ў Рыме, дасць магчымасць паразважаць над хрысціянскай сацыяльнай думкай і яе ўкладам у пабудову больш справядлівага і спагадлівага ...
Читать далее »Папа: новыя святыя – не героі ці змагары за ідэалы, а сведкі веры
Леў XIV далучыў да ліку святых сем благаслаўлёных, назваўшы іх “светачамі веры, якія выпраменьваюць святло Хрыста”. У гаміліі ён засяродзіў увагу на важнасці малітвы і веры, каб не страціць надзею на збаўленне. 19 кастрычніка 2025 года на ватыканскай Плошчы святога Пятра адбылася ўрачыстая Імша, падчас якой Леў XIV кананізаваў сем благаслаўлёных: Ігнацыя Шукралаха Малаяна, Пітэра То Рота, Вінчэнцу Марыю Палоні, ...
Читать далее »Арцыбіскуп Станеўскі ў Ватыкане: час для візіту Папы ў Беларусь настаў
16 кастрычніка 2025 года Папа Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які ўручыў яму афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь. Сустрэча старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Пантыфікам працягвалася каля паўгадзіны ў сяброўскай і сонечнай атмасферы, паінфармаваў іерарх у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі “Vatican News”. Арцыбіскуп Станеўскі ахарактарызаваў Льва XIV як чалавека глыбокай веры, разважлівага, спакойнага, які ўмее ўважліва ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!