Ватыкан

Новы пастарал Папы Льва XIV: Хрыстус Уваскрослы ў цэнтры

З 6 студзеня 2026 года Папа Леў XIV карыстаецца новым пастаралам, які аб’ядноўвае ў сабе таямніцу крыжа і Уваскрасення, падкрэсліваючы цэнтральнае месца Пасхі ў жыцці Касцёла. Новы пастарал упершыню быў выкарыстаны 6 студзеня 2026 года, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, падчас цэлебрацыі, што супала з закрыццём Святой Брамы ў Базіліцы Святога Пятра. Новы сімвал папскага служэння ўвасабляе Хрыста, які перамагае смерць ...

Читать далее »

Папа Леў XIV зачыніў Святую Браму ватыканскай базілікі

6 студзеня 2026 года, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, Папа Леў XIV урачыста зачыніў Святую Браму Базілікі святога Пятра і ўзначаліў Эўхарыстыю з нагоды завяршэння Юбілею 2025 года. У гаміліі Леў XIV паразважаў над кантрастамі, якія суправаджаюць Божае Аб’яўленне: радасць і трывога, супраціў і паслухмянасць, страх і надзея. Мудрацы радуюцца святлу зоркі, а Ірад і ўвесь Ерузалем непакояцца. Гэта адбываецца таму, ...

Читать далее »

Папа і кардыналы: разам вызначаючы будучыню Касцёла

Папа Леў XIV запрасіў усіх кардыналаў свету ў Ватыкан 7-8 студзеня 2026 года для ўдзелу ў надзвычайным кансісторыі, які мае на мэце ўмацаванне супрацоўніцтва і еднасці ў кіраванні Касцёлам. Гэтая сустрэча, паводле паведамлення Святога Пасаду, паклікана не толькі ўзмацніць камунію паміж Біскупам Рыма і яго бліжэйшымі паплечнікамі, але і стаць дзейсным інструментам супрацоўніцтва ў вырашэнні маштабных задач сучаснага пантыфікату. Да ...

Читать далее »

“Асноўны закон Касцёла”: новая кніга пра касцёльнае заканадаўства

У бліжэйшыя дні ў кнігарнях з’явіцца новае выданне “Lex Ecclesiae Fundamentalis” (“Асноўны закон Касцёла”) – грунтоўны том аб’ёмам больш за 1300 старонак, падрыхтаваны Дыкастэрыяй па заканадаўчых тэкстах і выдадзены ватыканскім выдавецтвам LEV. У інтэрв’ю ватыканскім СМІ сакратар Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах, біскуп Хуан Ігнасіа Арыета адзначыў, што новае выданне «Асноўны закон Касцёла. Дакументы працэсу распрацоўкі (1959–1983)» пралівае святло на сённяшнюю ...

Читать далее »

Традыцыйнае каляднае пасланне Urbi et Orbi: шлях да міру – адказнасць кожнага з нас

Адкрыць сэрцы на чужыя пакуты і ўзяць на сябе долю адказнасці за мір заклікаў Папа Леў XIV у традыцыйным калядным пасланні “Urbi et Orbi”, якое 25 снежня 2025 года прагучала з цэнтральнай лоджыі Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане. “Дарагія браты і сёстры! Узрадуемся ўсе Пану: наш Збаўца нарадзіўся ў свеце. Сёння з неба да нас зышоў сапраўдны супакой – гэты ...

Читать далее »

Божае Нараджэнне ў Рыме: пасланне Папы на экранах у цэнтры горада

З нагоды Божага Нараджэння на ажыўлёных вуліцах Рыма, якія прымыкаюць да Ватыкана, будуць трансліравацца відэаролікі, натхнёныя пасланнямі Папы Льва XIV аб веры, надзеі і адзінстве. Пра духоўны сэнс калядных святаў нагадаць жыхарам Рыма і турыстам вырашыла кампанія “Selfiestreet”, якая займаецца гарадской візуальнай камунікацыяй. Ініцыятыва атрымала падтрымку Святога Пасада. Святочныя відэаролікі, натхнёныя Божым Нараджэннем, будуць трансліравацца на трох вялікіх экранах, размешчаных ...

Читать далее »

Леў XIV прысвяціў новы Апостальскі ліст святарам

На важнасць умацавання фармацыі святароў, канкрэтных праяў святарскага братэрства і адкрытасці пастыраў на супрацоўніцтва з усім Божым народам звярнуў увагу Папа Рымскі ў новым Апостальскім лісце. 22 снежня 2025 года ў Ватыкане быў апублікаваны Апостальскі ліст Льва XIV “Una fedeltà che genera futuro” (з італьянскай мовы: “Вернасць, якая нараджае будучыню”). Дакумент прымеркаваны да 60-годдзя двух дэкрэтаў Другога Ватыканскага Сабора: “Optatam ...

Читать далее »

Папа Леў XIV склікае свой першы кансісторый

7-8 студзеня 2026 года адбудзецца першы надзвычайны кансісторый, скліканы Папам Львом XIV. Сустрэча стане момантам малітвы, разважання і абмену меркаваннямі для аказання падтрымкі Папу ў кіраванні Касцёлам. Кансісторый распачнецца на наступны дзень пасля ўрачыстага завяршэння Юбілею надзеі і закрыцця Святой Брамы Базілікі Святога Пятра ў Ватыкане, якое адбудзвецца 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. “Сустрэча будзе праходзіць на працягу двух ...

Читать далее »

Папа: гісторыя ў руках Бога і тых, хто спадзяецца на Яго

Езус хоча нараджацца зноў і зноў: мы можам даць Яму цела і голас. Вось нараджэнне, якога чакае ўсё стварэнне, — падкрэсліў Леў XIV падчас апошняй юбілейнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 снежня 2025 года ў Ватыкане. “Калі Божае Нараджэнне ўжо на парозе, мы можам сказаць: “Пан – блізка!”. Без Езуса гэта сцвярджэнне можа гучаць амаль як пагроза, але дзякуючы Яму мы ...

Читать далее »

Стужкі на ватыканскай батлейцы сімвалізуюць жыццё, выратаванае ад аборта

У ватыканскай зале Паўла VI была адкрыта калядная батлейка, створаная мастаком з Коста-Рыкі. Акрамя асноўнага каляднага паслання, гэтая праца заклікае да абароны чалавечага жыцця з моманту зачацця. Як паведамляе Aleteia, батлейка будзе паказваць цяжарную Марыю да Каляд, пакуль не народзіцца Дзіця. Папа Леў XIV адзначыў, што для ўпрыгожвання батлейкі было выкарыстана 28 тысяч стужак, кожная з якіх сімвалізуе жыццё, выратаванае ...

Читать далее »