Ватыкан

Святы Айцец памаліўся за ахвяраў землятрусу ў Італіі

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 24 жніўня Папа Францішак правёў ружанцовую малітву з вернікамі ў інтэнцыі ахвяраў моцнага землятрусу, які адбыўся ноччу ў цэнтральнай Італіі. “Я падрыхтаваў сённяшнюю катэхезу, на тэму блізкасці Езуса, як і кожную сераду гэтага Году Міласэрнасці. Але перад навінамі аб землятрусе, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі, разбурыўшы цэлыя раёны і пакінуўшы загінуўшых і параненых, не магу ...

Читать далее »

Наступніца Маці Тэрэзы: кананізацыя – стымул і гонар

Маці Тэрэза з Калькуты звяртала ўвагу на кожнага чалавека, асабліва на самага патрабуючага. Для яе не існавала бар’ераў, якія б маглі стрымаць ад нясення ў свет Божай Міласэрнасці, адзначыла генеральная настаяцельніца кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові, сястра Марыя Прэма Перык. Паводле яе слоў, кананізацыя Маці Тэрэзы, якая 4 верасня 2016 г. пройдзе ў Ватыкане, падштурхоўвае да рахунку сумлення адносна таго, ...

Читать далее »

Францішак прыме ўдзел у малітве за мір у Асізі

Святы Айцец у чарговы раз наведае італьянскі горад Асізі. Візіт адбудзецца 20 верасня і будзе прымеркаваны да заканчэння Сусветнага дня малітвы за мір. Адмысловае паведамленне Залы Друку Апостальскай Сталіцы было апублікавана 18 жніўня. Сёлетні Сусветны дзень малітвы за мір пройдзе 18-20 верасня. У ім прымуць удзел каля 400 прадстаўнікоў рэлігій, палітыкаў і дзеячаў культуры, сярод якіх: Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І, ...

Читать далее »

Папа ўстанавіў Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця

Святы Айцец заснаваў 15 жніўня новую Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця. 17 жніўня ў Ватыкане быў апублікаваны адпаведны Апостальскі ліст Пантыфіка ў форме “Motu proprio”, у якім гаворыцца, што “Касцёл, клапатлівая Маці, заўсёды, на працягу стагоддзяў, з вялікай увагай і павагай ставіцца да свецкіх вернікаў, сям’і і жыцця, выяўляючы любоў міласэрнага Збаўцы да чалавецтва”.  Таксама і на Пантыфіку, ...

Читать далее »

Святы Айцец выказаў салідарнасць з насельніцтвам Партугаліі

Папа Францішак накіраваў словы падтрымкі і салідарнасці насельніцтву Партугаліі ў сувязі з пажарамі, якія бушуюць на тэрыторыі амаль усёй краіны. У паведамленні, на імя біскупа Фуншал Антоніа Карыльё, гаворыцца, што Папа “ўзрушаны сумнай весткай аб страшных пажарах, якія бушуюць на востраве Мадэйра”, і выказвае “спачуванні і ўдзел у болю” ўсіх тых, хто пацярпеў ад катастрофы. Францішак выказаў таксама “салідарнасць і ...

Читать далее »

Новы памятны медаль пантыфікату прысвечаны міласэрнасці

Памятны медаль чацвёртага году пантыфікату папы Францішка прысвечаны тэме міласэрнасці. Аб гэтым кажуць сімвалы і надпісы, змешчаныя на ім. Медаль быў выкананы ў двух версіях – з серабра і бронзы – і прадстаўлены ўвазе калекцыянераў Ватыканскім філатэлістычным і нумізматычным бюро. На яго аверсным баку змешчана выява гербу папы Францішка, надпіс “Franciscus Pont Max Anni IV” (Францішак Найвышэйшы Пантыфік Год IV) ...

Читать далее »

Пантыфік запрасіў на абед сірыйскіх бежанцаў

Святы Айцец паабедаў з групай сірыйскіх бежанцаў, якім некалькі месяцаў таму дапамог перабрацца з грэчаскага востраву Лесбас у Рым. Абед адбыўся 10 жніўня ў Доме св. Марты – цяперашняй ватыканскай рэзідэнцыі Пантыфіка.  Бежанцы мелі магчымасць распавесці Папу пра досвед першых месяцаў пражывання ў Італіі. Дзеці падарылі Францішку свае малюнкі, а Папа адудзячыў ім цацкамі і іншымі падарункамі, распавёў кіраўнік Залы ...

Читать далее »

Францішак з нечаканым візітам у кляштарах

Святы Айцец 9 жніўня адправіўся з прыватным візітам у італьянскую правінцыю Рыеці. Падарожжа не было запланавана раней, яго можна назваць спантанным. Пантыфіка суправаджаў мясцовы біскуп, Даменіка Пампілі. Ён наведаў кляштар сясцёр з манаскай кангрэгацыі Выкуплення Найсвяцейшага Аблічча Пана Езуса Хрыста ў Карзолі і кляштар Сясцёр францішканак святой Філіпы Марэры ў Борга-Сан-П’етра-дзі-Петрэла-Сальта. Гэта не першы спантанны візіт Пантыфіка падчас сёлетняга летняга ...

Читать далее »

Папа прывітаў членаў Алімпійскай зборнай бежанцаў

Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне да членаў Алімпійскай зборнай бежанцаў, у якім паіменна прывітаў кожнага з спартсменаў, жадаючы ім поспехаў у спаборніцтвах. Ліст Пантыфіка быў апублікаваны 5 жніўня, напярэдадні адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. “Няхай адвага і сіла, якія вы нясеце ў сабе, змогуць выразіць праз Алімпійскія гульні, вокліч братэрства і міру. Няхай – дзякуючы ўсім вам – чалавецтва ...

Читать далее »

Понтифик обеспокоен ознакомлением детей с правом о выборе пола

Папа Римский Франциск посетовал на то, что в школах детей учат тому, что они имеют право выбрать пол; понтифик назвал это явление «идеологическим колонизаторством», за которым могут стоять «очень влиятельные страны», пишет Catholic Herald. Об этом он заявил на закрытой встрече с епископами, во время своего визита в Польшу на прошлой неделе. Однако, как отмечает издание, расшифровка беседы стала доступна ...

Читать далее »