Ватыкан

Беларускі іерарх будзе дакладчыкам на ватыканскім форуме

Тэма душпастырства пакліканняў будзе абяркоўвацца ў Ватыкане. Ёй будзе прысвечана міжнародная канферэнцыя, якая 19-21 кастрычніка адбудзецца па ініцыятыве Кангрэгацыі па справах Духавенства. У форуме прымуць удзел каля 300 дэлегатаў з розных краін свету. З дакладам, прысвечаным задачам пастыраў адносна пакліканняў, удзельнікаў форума пазнаёміць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Тэма канферэнцыі спасылаецца на маючы адбыцца ў кастрычніку 2018 годзе ...

Читать далее »

Святы Айцец кананізаваў семярых благаслаўлёных

Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. Папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. ...

Читать далее »

Папскія апартаменты адкрыюць для турыстаў

Праз тры з паловай гады пасля адмовы ад карыстання папскімі апартаментамі на трэцім паверсе Апостальскага палаца ў Ватыкане, Францішак пастанавіў канчаткова адмовіцца і ад іншых прыватных пакояў, у летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў у мястэчку Кастэль-Гандольфа пад Рымам. 21 кастрычніка 2016 г. яны стануць часткай музея, разам з іншымі памяшканнямі палаца, якія ўжо на працягу года даступныя для наведавальнікаў, паведамілі ў Зале ...

Читать далее »

Пантыфік адправіўся ў “Пятніцу міласэрнасці” да дзяцей-сірот

14 кастрычніка 2016 г. у другой палове дня, Святы Айцец, у рамках «Пятніц міласэрнасці», адправіўся ў «SOS-дзіцячую вёску», размешчаную ў рымскім мікрараёне Бачэа. Місія гэтай сеткі ўстаноў заключаецца ў аказанні дапамогі ўсім дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі, або тым, якія рызыкуюць яе страціць. Рымская вёска складаецца з пяці будынкаў, у кожным з іх жывуць шэсць хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце да ...

Читать далее »

Папа звярнуўся з заклікам адносна сітуацыі ў Сірыі

Францішак заклікаў бакі канфлікту ў Сірыі прынамсі на некаторы час спыніць агонь, каб дазволіць мірнаму насельніцтву пакінуць зону ўзброенага супрацьстаяння. З адмысловым заклікам Святы Айцец звярнуўся 12 кастрычніка на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.  “Хачу падкрэсліць і яшчэ раз пацвердзіць маю блізкасць да усіх ахвяр бесчалавечнага канфлікту ў Сірыі. З пачуццём тэрміновасці аднаўляю мой заклік, з усіх маіх сіл просячы ...

Читать далее »

Святы Пасад пра ролю моладзі ў інтэграцыйных працэсах

На праблемы маладых мігрантаў звярнула ўвагу дэлегацыя Святога Пасаду на Міжземнаморскай канферэнцыі АБСЕ. Яе кіраўнік, кс. прэлат Януш Урбанчык выступіў 5 кастрычніка 2016 года ў Вене. Ён назваў працэсы, якія зараз адбываюцца ў рэгіёне “надзвычайнай гуманітарнай сітуацыяй” і заклікаў да дыскусіі на тэму, як гэтыя праблемы ператварыць у магчымасці.  Мала таго, што юнакі і дзяўчаты часта бягуць ад гвалту, вайны і ...

Читать далее »

Папа збірае Сінод Біскупаў на тэму моладзі

Святы Айцец Францішак, пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый, а таксама выслухаўшы прапановы Айцоў апошняга сінадальнага сходу, вырашыў, што ў кастрычніку 2018 годзе пройдзе XV Генеральная Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”.  Абраная тэма, гэта выраз пастырскай заклапочанасці Касцёла адносна моладзі, спасылка на высновы апошніх сінадальных асамблей ...

Читать далее »

Пантыфік наведаў раёны, пацярпелыя ад землятрусу

4 кастрычніка Францішак прыбыў у Аматрычэ – італьянскі горад у рэгіёне Лацыа, амаль поўнасцю разбураны ў выніку нядаўняга землятрусу. Яго суправаджаў біскуп Рыеці Даменіка Пампілі. Візіт Святога Айца пачаўся са школы, дзе ён павітаў каля 100 дзяцей, а затым адправіўся ў зону, зачыненую па меркаваннях бяспекі. Папа патлумачыў, што ён не прыбыў сюды раней, каб не перашкаджаць працы спецыялістаў. Ён ...

Читать далее »

Езуіты сабраліся ў Рыме, каб выбраць новага генерала

У Рыме 3 кастрычніка 2016 г. распачалася першая пленарная сесія 36-ай Генеральнай Кангрэнацыі Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў). Упершыню яна адбываецца падчас пантыфікату прадстаўніка гэтай манаскай супольнасці. На парадку дня – шэраг важных задач, у тым ліку, абранне новага генеральнага настаяцеля Ордэна. У Генеральнай Кангрэгацыі Таварыства Езуса – найвялікшага па колькасці членаў манаскага ордэна (амаль 17 тыс. асоб у 2015 г.) ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў яўрэяў са святам Рош ха-Шана

Папа Францішак накіраваў свае віншаванні галоўнаму равіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі і ўсёй яўрэйскай супольнасці горада з нагоды свята Рош ха-Шана, які ў 2016 г. прыпадае на 3 і 4 кастрычніка і азнамяноўвае сабой надыход Новага года – 5777 па юдэйскім календары. Святы Айцец пажадаў, каб Бог “падараваў мір і нястомнае жаданне яго пашыраць”. “Няхай у сваёй бясконцай міласэрнасці дорыць ...

Читать далее »