22 сакавіка 2017 года падчас агульнай аўдыенцыі, на вачах ва ўсіх, здарыўся дзёрзкі крадзеж з боку маленькай паломніцы. 3-гадовая дзяўчынка з Грэцыі падчас папскага пацалунку прывітання «скрала» піўску Святога Айца, але праз хвілінку вярнула. Папа смяяўся амаль да слёз.
Читать далее »Ватыкан
Папа скіраваў пасланне на Сусветны дзень моладзі
Францішак скіраваў пасланне на Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ва ўсім свеце на дыяцэзіяльным узроўні ў Пальмовую нядзелю, 9 красавіка. Дакумент быў апублікаваны 21 сакавіка ў Ватыкане. Тэмай бліжэйшага моладзевага свята стануць словы Марыі: “Вялікае ўчыніў мне Усемагутны” (Лк 1,49). Нагадваючы евангельскую гісторыю, Папа заўважыў, што, пачуўшы словы анёла, Марыя не закрылася ў доме і не дазволіла страху і пысе ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніць афіцыйны візіт у Егіпет
Папа Францішак здзейсніць 28-29 красавіка 2017 года апостальскае падарожжа ў Егіпет. Візіт стане адказам Пантыфіка на запрашэнне Прэзідэнта і каталіцкага епіскапату краіны, а таксама Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы і вялікага імама мясцовага ўніверсітэта “Аль-Азхар”. Афіцыйная праграма двухдзённай паездкі Святога Айца будзе анансавана пазней. Аб гэтым 18 сакавіка паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Папа Францішак накіруецца ў Каір, каб працягнуць дыялог ...
Читать далее »Три черты хорошего исповедника от Папы Франциска
Папа Франциск встретился на частной аудиенции с участниками образовательного семинара для исповедников, организованного Апостольской пенитенциарией. Обращаясь к священникам, Папа перечислил основные черты «хорошего исповедника», отметив, что хорошими исповедниками становятся, конечно, не благодаря семинарам: школа конфессионала продолжается всю жизнь. Итак, хороший исповедник должен в первую очередь быть настоящим другом Иисуса Доброго Пастыря. Служитель Таинства Примирения должен быть «облечен в молитву». Человек ...
Читать далее »Пантыфік стаў ганаровым доктарам медыцыны
Пантыфік атрымаў званне ганаровага доктара медыцыны Салернскага ўніверсітэта – італьянскай дзяржаўнай навучальнай установы. Аб гэтым абвясцілі яго рэктар Аўрэліа Томасэці і загадчык кафедры медыцыны, хірургіі і аданталогіі Марыё Капунца падчас канферэнцыі на тэму “Гуманізацыя медыцыны. Лячыць і клапаціцца”, якая прайшла тут. Ганаровае званне было прысвоена Святому Айцу за яго “паўсюдна прызнаныя заслугі і здольнасці “лекара душаў” і глыбокага знаўцы патрэбаў ...
Читать далее »Пантыфік: амаральным людзям цяжка вярнуцца са свайго шляху
Быць пільнымі, каб не паўстаць на шлях, які ад граху вядзе да амаральнасці, заклікаў Францішак 16 сакавіка падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Папа спаслаўся на евангельскую прыпавесць пра багатага чалавека і жабрака па імені Лазар, які ляжаў каля ягонай брамы ў струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея (Лк 16,19-31). Калі чалавек жыве ...
Читать далее »Святы Айцец лічыць, што пазбаўленне людзей працы дзеля эканамічнай выгады з’яўляецца цяжкім грахом
Аб гэтым Пантыфік заявіў 15 сакавіка 2017 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, каментуючы сітуацыю з працаўнікамі тэлевізійнай кампаніі “Sky Italia”, якім пагражае скарачэнне. Папа пажадаў, каб яна была вырашана як мага хутчэй з павагай да правоў усіх, асабліва сем’яў, паведамляе Ватыканскае радыё. “Праца дае нам годнасць, і адказныя за народы, кіраўнікі, маюць абавязак рабіць усё неабходнае, каб кожны ...
Читать далее »Чатыры гады пантыфікату Францішка
Папа адзначае 13 сакавіка чацвёртую гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. Аргентынскі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа стаў першым лацінаамерыканцам і першым езуітам, які стаў Біскупам Рыма і абраў імя Францішак. Папа лічыцца адным з самых папулярных пантыфікаў за апошнія дзесяцігоддзі. Яго назвалі чалавекам года па версіі амерыканскага часопіса “Time”, намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Мільёны чалавек чытаюць яго старонку ў ...
Читать далее »Пантыфік спачувае і заклікае спыніць гвалт над дзецьмі
Папа Францішак выказаў сваю блізкасць да народа Гватэмалы, які знаходзіцца ў жалобе пасля сур’ёзнага і сумнага інцыдэнту. У выніку маштабнага пажару ў прытулку для дзяцей у Вірхэн-дэ-ла-Асунсьён загінулі 34 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба. “Няхай Пан прыме іх душы, вылечыць параненых, суцешыць іх смуткуючыя сем’і і ўвесь народ”, — узнёс малітву Папа і дадаў, звяртаючыся 12 ...
Читать далее »“Я быў малы, а Імшал цяжкі…”: Папа адказвае на лісты дзяцей
Папа Францішак здольны захапіць знянацку, здзівіць, стаць малым для малых. Вось ён вырашыў адказаць на ліст, які паступіў у Ватыкан з Ламбардыі. Адна маленькая дзяўчынка з ваколіц Крэмона напісала: «Дарагі Святы Айцец, я б хацела зноў мець поўную сямʼю». З прастатой і рашучасцю, характэрнымі для свайго ўзросту, дзяўчынка ўзяла ручку і паперу і, нікому нічога не кажучы, напісала Пантыфіку маленькі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!