Хто служыць хворым з любоўю, той служыць Езусу, падкрэсліў Францішак падчас візіту ў генуэзскую педыятрычную клініку імя Джаніны Гасліні. Святы Айцец сустрэўся з маленькімі пацыентамі гэтай структуры, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. Ён прыватна наведаў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і ўдзяліў увагу кожнаму дзіцяці, якога сустрэў на тэрыторыі шпіталя. Папа нагадаў, што пакутуючыя ад хваробаў патрабуюць не толькі кампетэнтнай дапамогі, але ...
Читать далее »Ватыкан
Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі
24 мая 2017 года раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Дональда Трампа, Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, суправаджаў якога арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых размоў было выказана задавальненне з нагоды добрых двухбаковых адносін паміж Святым Пасадам і Злучанымі ...
Читать далее »Пантыфік, як звычайны пробашч, наведаў італьянскія сем’і (+відэа)
Святы Айцец здзейсніў нечаканы візіт у Осцію – горад з 100-тысячным насельніцтвам, які знаходзіцца ў ваколіцах Рыма, на самым узбярэжжы Тырэнскага мора. Вечарам 19 мая 2017 г. ён накіраваўся сюды з душпастырскім візітам, каб благаславіць кватэры мясцовых вернікаў, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Па традыцыі, благаслаўленне кватэр у Італіі адбываецца ў велікодны перыяд. За два дні да візіту Святога Айца ...
Читать далее »Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць ордэн Францішка Скарыны
22 мая 2017 г. былому дырэктару Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы будзе ўручаны ордэн Францішка Скарыны. Цырымонія пройдзе ў Ватыкане з удзелам Сяргея Алейніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, і Аляксандра Гур’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, паведамляе Ватыканскае Радыё. Указ аб уручэнні высокай дзяржаўнай узнагароды, за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага ...
Читать далее »Пантыфік сустрэнецца з пасажырамі “Дзіцячага цягніка”
У Ватыкане пройдзе пятая штогадовая акцыя “Дзіцячы цягнік”. 3 чэрвеня 2017 г., у яе рамках хуткасны цягнік “Frecciarossa 1000” даставіць на чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах каля 400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Сёлета яны прыбудуць з цэнтральнаітальянскіх гарадоў Аматрычэ, Акумолі, Норча і Арквата-дэль-Тронта, якія найбольш пацярпелі ад нядаўняга землятрусу. Ініцыятыва пройдзе на тэму: “Маленькія падарожнікі, вялікія ...
Читать далее »Святы Айцец: малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці мір
Малітва на ружанцы можа спыніць войны і прынесці свету мір, перакананы Папа Францішак. Ён сустрэўся 14 мая 2017 г. у Ватыкане з вернікамі на велікоднай марыйнай малітве “Regina Caeli”. У разважаннях Папа спаслаўся на сваё, завершанае напярэдадні, падарожжа ў Фаціму і нагадаў асноўны змест паслання, з якім у 1917 г. Марыя звярнулася да трох партугальскіх дзяцей. “Учора ўвечары я вярнуўся ...
Читать далее »Ватыкан выпусціць манету да гадавіны мучаніцкай смерці святых апосталаў Пятра і Паўла
Да 1950-й гадавіны мучаніцкай смерці святых апосталаў Пятра і Паўла Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел 1 чэрвеня 2017 г. выпусціць манету наміналам у 2 еўра. Графічнае афармленне распрацавала італьянскі скульптар Габрыэла Цітоло. На ёй прадстаўлены два святыя і два характэрныя для іх іканаграфічныя сімвалы – ключы і меч. Першы спасылаецца на перадачу св. Пятру Езусам ключоў Валадарства нябеснага, а другі – на ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў маліцца за яго падарожжа ў Фаціму
Папа Францішак папрасіў вернікаў малітоўна падтрымаць яго апостальскую пілігрымку ў Фаціму, якую здзейсніць, “каб даверыць Маці Божай дачасны і вечны лёс чалавецтва і праз Яе заступніцтва маліць аб нябесным благаслаўленні”. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі 10 мая 2017 года ў Ватыкане. “Прашу ўсіх, як пілігрымаў надзеі і міру, далучыцца да мяне: няхай вашыя рукі ў малітве працягваюць падтрымліваць ...
Читать далее »Пантыфік сустрэўся з новымі рэкрутамі Швейцарскай гвардыі
40 новых рэкрутаў Папскай швейцарскай гвардыі складуць прысягу на вернасць Святому Айцу. Урачыстая цырымонія прайшла вечарам 6 мая 2017 г. у Ватыкане. На ёй прысутнічалі родныя і блізкія гвардзейцаў. Перад гэтым Папа прыняў іх на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы. Паводле яго слоў, прысутнасць вялікай колькасці гасцей з Швейцарыі дэманструе цёплыя пачуцці католікаў гэтай краіны да Апостальскай Сталіцы, хрысціянскае выхаванне і ...
Читать далее »Ватыкан: прадстаўлены дэталі візіту Папы ў Фаціму
Папа здзейсніць сапраўдную пілігрымку ў Фаціму, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк падчас прэс-канферэнцыі з нагоды маючага адбыцца 12-13 мая 2017 г. візіту Святога Айца ў партугальскі марыйны санктуарый. Ён будзе прымеркаваны да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай і пройдзе пад дэвізам: «З Марыяй, пілігрым надзеі і міру». Папа Францішак прыбудзе ў Партугалію самалётам італьянскай авіякампаніі «Alitalia», 12 мая ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!