У Дыяцэзіі

У Удзеле ў «Сялібе Беззаганнай» упершыню адбыліся рэкалекцыі для моладзі

З 8 па 11 ліпеня ў Удзеле прайшлі рэкалекцыі для чальцоў Эўхарыстычнага руху маладых. Месцам іх правядзення стаў Дом Марыі, які быў урачыста адчынены 3 мая гэтага года. Рэкалекцыі для моладзі сталі першымі, якія адбыліся ў новапабудаванай «Сялібе Беззаганнай». Эўхарыстычны рух маладых (ЭРМ) — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам ...

Читать далее »

Віцебскі Карытас падарыў каляску з электрарухавіком падлетку з ДЦП

Дабрачынная каталіцкая місія Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізавала збор сродкаў на працягу Вялікага посту для пакупкі каляскі Крысціне, у якой — ДЦП. На заклік Карытас адгукнулася 30 парафій дыяцэзіі. Дзеці і дарослыя з каталіцкіх парафій Віцебшчыны складалі ахвяраванні на гэтую дабрачынную мэту. Нарэшце, гэты дзень настаў, калі Крысціна змагла самастойна, без дапамогі іншых, выехаць на вуліцу на гэтай электракалясцы. Вытворца каляскі ...

Читать далее »

Фэст святога Яна Хрысціцеля адзначылі ў Мосары

24 чэрвеня ў парафіі св. Ганны ў Мосары адбыўся традыцыйны фэст у гонар св. Яна Хрысціцеля. На ўрачыстасць сабраліся мясцовыя вернікі і госці. Пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі прывітаў прысутных і падкрэсліў, што ў гэты няпросты час вельмі патрэбныя моц і  заступніцтва св. Яна – найбольшага сярод святых, якія жылі на зямлі. Таксама заахвоціў маліцца за святароў, жывых і тых, ...

Читать далее »

Даваць добрае сведчанне: працэсія Божага Цела прайшла на вуліцах Віцебска

У свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, 19 чэрвеня, вернікі Віцебска прайшлі па вуліцах горада ў працэсіі, даючы сведчанне веры і выпрошваючы Божае блаславенне для ўсіх яго жыхароў. У гэтым годзе працэсія Божага Цела праходзіла ў будзень. Нягледзячы на тое, што многія з удзельнікаў у гэты час толькі вярнуліся з працы, катэдральны Касцёл Езуса Міласэрнага быў поўны людзьмі з розных ...

Читать далее »

Біскуп Мікалай Дубінін наведаў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім

15 чэрвеня ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў святую Імшу дапаможны біскуп Архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве Мікалай Дубінін. Пасля святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія на пляцы паміж касцёлам і царквой. Усе святары, сёстры законныя і вернікі пад гукі звона выйшлі за Езусам за парог гэтага ...

Читать далее »

Няхай жыве Хрыстус Валадар! У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёных святароў-мучанікаў з Беразвечча і Росіцы

12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. 13 чэрвеня 2025 года ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся, ушаноўваючы памяць мужных святароў, якія выканалі сваё пакліканне да канца і засталіся верныя Божаму слову — бласлаўлёных мучанікаў з Росіцы і Беразвечча ...

Читать далее »

Адноўленую капліцу Маці Божай Ружанцовай асвяцілі ў Параф’янаве

Урачыстасць Спаслання Святога Духа з’яўляецца днём нараджэння ўсяго Касцёла. А вернікі Параф’янаўскай парафіі адзначалі “другое нараджэнне” – адкрыццё адноўлена капліцы Маці Божай Ружанцовай. 8 чэрвеня 2025 каля святыні з густам упрыгожанай і ўтульнай, хоць і не вельмі вялікай, парафіяне чакалі асаблівага госця свята — біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Іерарха прывіталі традыцыйнымі хлебам-соллю, а таксама перадалі ключы ад капліцы і ...

Читать далее »

“Дух Святла і Любові”. Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Докшыцах

Урачыстасць Спаслання Святога Духа стала асаблівай для вернікаў Докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. 8 чэрвеня 2025 года 47 маладых асобаў прынялі сакрамант канфірмацыі. Пад словы гімну да Духа Святога, які выканаў парафіяльны хор, распачалася святая Імша. Яе ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Вітаючы прысутных, іерарх адзначыў, што Спасланне Святога Духа можна назваць днём нараджэння Касцёла, і гэтая ўрачыстасць становіцца яшчэ больш ...

Читать далее »

Дыялог праз танец. У чацвёрты раз у Паставах прайшоў сямейны баль

14 сямейных пар з Пастаў, Віцебска, Мінска і іншых мясцовасцей сабраліся 31 мая, у свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, у Паставах, дзе ладзіўся сямейны баль. Пачатак усяму — малітва А папярэднічала яму святая Імша ў касцёле Езуса Міласэрнага. Узначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён прывітаў парафіян, арганізатараў сямейнага балю і ўдзельнікаў. Увагу прысутных іерарх засяродзіў на ўрыўку са Святога ...

Читать далее »

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі адзначыў свой срэбны юбілей (+прэзентацыя)

Карытас — сімвал любові, яго служэнне нясе надзею. Гэта ўсяго толькі адно звяно ў вялікім ланцугу дабра, які пачаўся, калі Езус загадаў нам бачыць Сябе ў самых бедных з нас. 28 мая 2025 года ў Віцебскай катэдры адзначалі і дзякавалі Богу за 25-годдзе існавання ў Віцебскай дыяцэзіі дабрачыннай арганізацыі Каталіцкага Касцёла “Карытас”. Структура, якая фактычна ад самага пачатку існавання хрысціянства ...

Читать далее »