11 лістапада ва ўспамін св. біскупа Марціна Турскага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах праходзіла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі разам з біскупам Алегам Буткевічам. Як адзначыў на самым пачатку іерарх, “перад усім гэта сустрэча з Езусам, са Словам Божым, якому мы сталіся слугамі. Божае слова нагадвае, каб не чакаючы ўзнагароды тут у гэтым свеце, мы ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае на 40-ы Сусветны дзень моладзі
Сустрэча моладзі 14+ адбудзецца напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету 22 лістапада 2025 года ў Полацку пад дэвізам: «Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною» (Ян 15, 27) Пачатак у 13.00, заканчэнне а 21-й гадзіне. У праграме: канферэнцыя, св. Імша з біскупам Алегам Буткевічам, адарацыя і ружанец, вячэра, дыскатэка. Ахвяра — 10 руб. Запіс абавязковы да 18 лістапада па тэл. +375295664833 ...
Читать далее »У Лепелі з удзелам біскупа Андрэя Зноскі адзначылі ўспамін святога Губерта
8 лістапада лепельскі касцёл святога Казіміра адзначыў ужо традыцыйнае штогадовае свята святога Губерта. На падыходзе да касцёла незвычайнасць сённяшняга кантынгенту чулася ўжо здалёк: звонка «размаўлялі» гаваркія гончыя ды нешта весела абмяркоўвалі ляпістыя паляўнічыя. Старажытнасці атмасферы свята надавалі гукі загадкавай дуды, што ліліся з выканання нейкага музычнага гурта ў сярэднявечным адзенні. Святочная Імша пачалася з урачыстага ўваходу ў касцёл святога Губерта. ...
Читать далее »У Дзеркаўшчыне і Старых Васілішках памаліліся за кс. Леаніда Мозгеля ў пятую гадавіну яго смерці
8 лістапада ў 12.00 у Дзеркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія) адбылася святая Імша з нагоды 5-й гадавіны смерці пробашча кс. Леаніда Мозгеля, на якой сабраліся парафіяне і святары з дэканату. Падчас Імшы былі праспяваныя Нешпары за памерлага. Жалобнае казанне падчас Эўхарыстыі прамовіў парафіянін памерлага ксёндз канонік Антон Казлоўскі, Вішнеўскі пробашч і Смаргонскі дэкан. У казанні святар распавёў пра асобу ксяндза Леаніда, з ...
Читать далее »Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізуе мастацкі конкурс “Пілігрымы надзеі” (+палажэнне). Адноўлена
Карытас Віцебск запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у мастацкім конкурсе, прысвечаным юбілейнаму 2025 году, які праходзіць пад дэвізам “Пілігрымы надзеі”. Мэтай конкурсу з’яўляецца ўмацаванне хрысціянскіх традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей, моладзі і дарослых. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая ўзроставая катэгорыя – 6-10 гадоў; сярэдняя ўзроставая катэгорыя — 11 – 17 ...
Читать далее »Малітва за памерлых на Лепельшчыне
Месяц лістапад пачынаецца з двух светлых і прыгожых свят. 1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых і акурат на наступны дзень 2 лістапада – успамін усіх памерлых вернікаў. Касцёл як Цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў вечнасць. І католікі лепельскай зямлі дужа шануюць сваіх памерлых, спачыўшых у вечным супакоі. Добра, што ...
Читать далее »Наведвальнікі Карытас у Віцебску атрымалі запрашэнне ў тэатр на спектакль “Дзюймовачка”
У мінулыя выходныя 1 лістапада Віцебскі тэатр “Лялька” стаў месцам незвычайнага свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць Карытас. Гэта стала магчымым, дзякуючы дабразычлівасці кіраўніцтва тэатра, якое робіць усе для таго, каб мастацтва было даступным для кожнага. Гледачы актыўна адгукаліся на тое, што адбывалася на сцэне: смех, апладысменты і захопленыя воклічы суправаджалі кожнае дзеянне лялек. Некаторыя былі ўпершыню і ...
Читать далее »Святыя Місіі ў Глыбокім правялі айцы-рэдэмптарысты
З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі — адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі. Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога. У першы дзень – нядзелю — мы распачалі духоўныя практыкі з ...
Читать далее »У Лучаі адзначылі парафіяльны фэст у гонар святога апекуна Юды Тадэвуша
У мінулую суботу 25-м кастрычніцкім днём на парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша, Апостала прыбылі таксама 11 спісаў Марыйных абразоў з санктуарыяў нашай краіны, што цяпер пілігрымуюць па Віцебскай дыяцэзіі. Разам з пробашчам парафіі ксяндзом Яўгенам Міхайлавым святую Імшу ўзначаліў ксёндз канонік Эдвард Нарадоўскі, пробашч парафіі ў Задарожжы, айцец Пётр Фарына OCD з Нарачы і ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк ...
Читать далее »Парафіяне з Наваполацка здзейснілі юбілейную пілігрымку ў Рым
З 15 па 24 кастрычніка прадстаўнікі нашай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку мелі ўнікальную магчымасць паўдзельнічаць у юбілейнай пілігрымцы-2025, наведаць святыя месцы Італіі і Польшчы. Пілігрымка была так запланавана, што ўдзельнічалі у святой Імшы разам з Папам Рымскім Львом XIV і тысячамі каталікоў з усяго свету, падчас якой Святы Айцец аб’явіў 7 новых святых. Цэнтральным момантам пілігрымкі стаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!