У Беларусі

«РЫБЫ» дали большой евангелизационный концерт в Жодино

В Жодино в ДК БелАЗ 11 января состоялся рождественский концерт католического евангелизационного проекта «РЫБЫ». На концерте прозвучали песни из альбома «Захапляюся», колядки и другие. Между песнями зрители могли увидеть постановку «Девочка со спичками» Ганса Христиана Андерсена про девочку, которая замерзла в новогоднюю ночь. Спички символизировали веру людей, которой они должны делиться с ближними. Ведущим концерта был настоятель жодинского прихода Матери ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбыліся зімовыя канікулы

Падчас зімовых канікул у араторыі імя. блл. мучанікаў з Познані былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул была Марыя — наша маці і ўзор жыцця. Кожны дзень на працягу тыдня дзеці раніцай сустракаліся на св. Імшы, пасля крочылі ў араторый, дзе іх чакала спецыяльная праграма. Апрача сумесных гульняў, дзеткам былі прадстаўлены штодзённыя сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля якіх ...

Читать далее »

Незвычайная «манаская» кавярня «У францішканаў» працуе ў Івянцы

Цяпер Івянец будзе вядомы не толькі дзякуючы цукеркаваму фэсту, двум прыгожым увасабляючым беларускія нацыянальныя колеры касцёлам (беламу і чырвонаму) і краязнаўчаму музею, паведамляе rh.by. Браты францішкане, якія апякуюцца касцёлам Святога Арханёла Міхаіла і кляштарам, адчынілі ў гэтым цудоўным беларускім мястэчку кавярню, якая так і называецца «У францішканаў». Зрэшты, гэтай парой Івянец і, як кажуць, ваколіцы не падаюцца такімі ўжо цудоўнымі. ...

Читать далее »

У Беларусі хрысціянскім музычным гуртам не хапае фестываляў

Бадай, найбольш актыўны каталіцкі музычны гурт Беларусі, які мае назву “Laudans”, ладзіць у гэтыя дні каляднае турнэ па парафіях краіны. Нядаўна гурт выступіў у Гомелі, дзе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё пагутарыла з лідэрам калектыву Андрэем Лугіным. Ён распавёў, што гурт вырас з праекту песень на вершы польскага ксяндза-паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Пачаліся гастролі, паступова змяняўся склад ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек. Усе распачалося з супольнай вячэрняй малітвы — Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля ўрачыстага блаславення ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ...

Читать далее »

Віншаванне Апостальскага Нунцыя братам-праваслаўным з нагоды Раства Хрыстова

Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы, у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка — Папы Рымскага — віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды. Я рады таму, ...

Читать далее »

Католікаў і праваслаўных у Юравічах яднае Маці Божая

Ва ўсходнім краі Пінскай дыяцэзіі – на гомельскім Палессі, дзе католікаў вельмі мала – ёсць знакавае і святое месца – Юравічы. Вёска знакамітая цудатворным абразам Маці Божай Юравіцкай, якая знаходзілася ў адзіным на Гомельшчыне езуіцкім калегіуме і базыліцы Нараджэння Маці Божай. Юравіцкі комплекс, помнік архітэктуры позняга барока, першапачаткова належаў каталіцкаму Ордэну езуітаў. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл быў зачынены ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дні цішыні

Сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні цішыні “Замак майго сэрца”. Рэкалекцыі пройдуць 23-25 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія). Тэма рэкалекцый – “Сапраўднае спатканне”. З сабой трэба мець: — Святое Пісанне — зменны абутак — спальны мяшок і карымат — цёплыя рэчы пры неабходнасці. Рэкалекцыі пачнуцца 23 студзеня каля 21.00. Аб прыездзе неабходна паведаміць ...

Читать далее »

Даследчык Бібліі: ёсць патэнцыял для перакладу Святога Пісання на беларускую мову

Пераклад Бібліі на нацыянальную мову застаецца актуальным пытаннем для Беларусі, упэўнены кс. Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі і студэнт факультэта біблійнай тэалогіі Універсітэта Стэфана Вышынскага ў Варшаве. У ХХ стагоддзі было некалькі сур’ёзных спробаў перекласці Кнігу кніг на беларускую мову: Янкі Станкевіча, Васіля Сёмухі, Уладзіслава Чарняўскага, і ў кожнага з гэтых варыянтаў – свае плюсы. Але ж ...

Читать далее »

Міністранты і апекуны парафіяльных супольнасцяў запрашаюцца на аплатковыя сустрэчы

Душпастырства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў ЛСА на аплатковыя сустрэчы, якія адбудуцца 8 студзеня 2015 г., падчас зімовых школьных канікул: Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 16.30 – рэгістрацыя, 17.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Павел Беразун, +375 33 644 16 44. Маладзечна, парафія Св. Юзафа 10.30 – рэгістрацыя, 11.00 ...

Читать далее »