У Беларусі

Працэсія і Імша апоўначы адбыліся ў Будславе

Тысячы вернікаў прайшлі ў працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. За некалькі хвілін да пачатку ўрачыстасці на тэрыторыі пры касцёле пачалі запальвацца агеньчыкі. У працэсіі са свечкамі прынялі ўдзел шмат святароў і манахінь, Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці і біскупы Беларусі, вернікі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў святую Імшу, на пачатку прывітаў пілігрымаў, якія прыйшлі і прыехалі не ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі: католікі Беларусі моляцца за Беларусь і радуюцца яе незалежнасцю!

У Будслаў сёлета пешшу прыйшло 2900 пілігрымаў. Такую лічбу агучыў на вячэрняй св. Імшы ў Нацыянальным Санктуарыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Як гаспадар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ён прывітаў усіх вернікаў і духавенства. Сярод біскупаў акрамя самаго мітрапаліта на Імшы прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, нядаўна пасвечаны біскуп Аляксандр Яшэўскі і цэлебранс урачыстага набажэнства біскуп Юзаф Станеўскі з Гродзенскай дыяцэзіі. Падчас казання біскуп ...

Читать далее »

Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства. Фотафакт

Маладыя са Смаргоні прыйшлі ў Будслаў падзякаваць Маці Божай за дар сужэнства.   Стомленыя, але вясёлыя прыбылі ў Марыйны Санктуарый пілігрымы са смаргонскай салезіянскай парафіі. Пасля Смаргоні ў Будслаў увайшлі вернікі з Гродна-Дзевятоўкі. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч увайшоў у Будслаў з юбілейнай браслаўскай пілігрымкай

Браслаўская 25-ая пілігрымка ўвайшла ў Будслаў разам са сваім ардынарыем Алегам Буткевічам. Адразу пасля іх прыйшлі пілігрымы з Глыбокага, Віцебска і Пастаў. На раварах прыехалі пілігрымы з Віцебска. кс. Віктар Місевіч, Марына Сінкевіч, фота

Читать далее »

Пілігрымы з Гудагая ўвайшлі ў Будслаў разам з нунцыем Клаўдыё Гуджэроці

Разам з Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці з Санктуарыя Маці Божай Гудагайскай увайшлі пілігрымы ў Будслаў. 16 дзён да Маці Божай Будслаўскай ішла самая доўгая пілігрымка Брэст-Баранавічы, колькасць паломнікаў у якой 326 чалавек. 59 вернікаў у пакутнай пілігрымцы з Мінска разам з кс. Уладзіславам Завальнюком прыйшлі ў санктуарый. кс. Віктар Місевіч, фота

Читать далее »

Будслаў прывітаў пілігрымаў

Першая пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк радасна зайшла са спевам «За Хрыста і Касцёл». Затым да Маці Божай прыйшла самая гучная ракаўская пілігрымка. Весела ўсклікаючы «Мінская пешая — самая лепшая» са сталіцы ў духоўнае сэрца Беларусі — Будслаў увайшлі пілігрымы разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Наступная пілігрымка, якая ўвайшла ў Будслаў была з Варапаева. З новапасвечаным біскупам Аляксандрам Яшэўскім маладзечненскіх пілігрымаў вітаў ...

Читать далее »

Вырушыла ў шлях пілігрымка «Жодзіна-Будслаў»

30 чэрвеня а 7.30  пачалася пешая пілігрымка з Жодзінскай парафіі да беларускай Святыні — Маці Божай Будслаўскай. На ранішняй святой Імшы пробашч парафіі шчыра вітае ўсіх пілігрымаў з Жодзіна, а таксама нашых гасцей з Барысава і Крупак, якія пойдуць разам. Шлях няблізкі — прыкладна 140 км за 4 дні. Акрапленне Святой вадой і ў шлях! Парафіяльны сайт прапануем невялічкі фотарэпартаж з пачатку ...

Читать далее »

Прыміцыйная Імша і парафіяльнае свята адбыліся ў грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску

У нядзелю, 28 чэрвеня, вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску адсвяткавалі сваё парафіяльнае свята, якое стала таксама пачаткам юбілейнага святкавання 150-годдзя перадачы Папам Піем ІХ у 1866 г. іконы Маці Божай Нястномнай Дапамогі рэдэмптарыстам, з даручэннем “зрабіць яе вядомай ва ўсім свеце”. У гэты дзень сваю прыміцыйную Эўхарыстыю служыў новавысвечаны айцец Аляксей Філіпенка. Гэтая падзея зрабіла святкаванне ...

Читать далее »

Новапасвечаны ксёндз адправіў першую Імшу ў родным Астраўцы

28 чэрвеня ў роднай Астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа ксёндз Юрый Садоўскі цэлебраваў прыміцыйную Імшу.  У гэты дзень парафія ў Астраўцы перажывала вялікую радасць, бо ўжо другі святар выйшаў з гэтай адносна маладой парафіяльнай супольнасці. На урачыстай прыміцыі прысутнічалі блізкія святара, духоўныя асобы, парафіяне. У касцёл новапрэзбітара па традыцыі вялі ў прыгожым вянку, побач ішлі дзеці ў белых сукенках. Ксёндз ...

Читать далее »